Свет11

Праціўнік вайны, затрыманы ў расійскім Растове, памёр у спецпрыёмніку. Адвакат сцвярджае, што яго катавалі

У спецпрыёмніку ў Растове-на-Доне памёр 40-гадовы актывіст Анатоль Бярэзікаў, які распаўсюджваў улёткі ўкраінскага праекта «Хачу жыць». Адвакат Бярэзікава заяўляе, што той скардзіўся на катаванні, а сілавікі сцвярджаюць, што ён пакончыў з сабой.

Фота: ms-group.com.ua

Бярэзікаў памёр 14 чэрвеня, пра гэта паведаміла праваабарончаму праекту «ОВД-Інфа» адвакат Ірына Гак. Паводле яе слоў, за дзень да гэтага яна зафіксавала ў Бярэзікава сляды ад электрашокера (фатаграфію слядоў на целе актывіста публікуе «ОВД-Інфа»), а сам ён скардзіўся на пагрозы з боку паліцэйскіх, як піша Бі-бі-сі.

Паводле звестак Гак, з пачатку мая суд тройчы прызначаў актывісту адміністрацыйныя арышты паводле артыкулаў аб дробным хуліганстве і непадпарадкаванні супрацоўнікам паліцыі.

Са слоў абаронцы, 10 мая ў кватэру да Бярэзікава прыйшлі сілавікі, правялі агляд, які «фактычна быў ператрусам», і нібыта зламалі яму рэбры. Пасля гэтага на яго склалі пратакол аб непадпарадкаванні паліцыі і арыштавалі на 10 сутак.

21 мая Бярэзікаў павінен быў выйсці са спецпрыёмніка, аднак яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве і зноў адправілі пад адміністрацыйны арышт на 10 сутак.

31 мая суд трэці раз адправіў актывіста пад арышт — зноў па артыкуле аб хуліганстве. Як сцвярджае Гак, Бярэзікаў расказваў ёй, што перад судом супрацоўнікі паліцыі вывозілі яго за горад, дзе катавалі электрашокерам і патрабавалі адмовіцца ад адваката.

У размове з «Медыязонай» Гак таксама паведаміла, што Бярэзікаў скардзіўся на ціск, гвалт і пагрозы з боку сілавікоў на ўсіх спатканнях з ёй.

Адвакат мяркуе, што падставай для пераследу актывіста магло стаць тое, што ён расклейваў у горадзе ўлёткі ўкраінскага праекта «Хачу жыць». Праект друкуе звароты расійскім вайскоўцам аб здачы ў палон.

Бярэзікаў павінен быў выйсці на волю ў чацвер, 15 чэрвеня, аднак у сераду, па словах Гак, яна ўбачыла ў двары спецпрыёмніка машыну хуткай дапамогі, у якую заносілі цела яе падабароннага.

У спецпрыёмніку заявілі, што Бярэзікаў здзейсніў суіцыд.

Паведамляецца, што супраць Бярэзікава нібыта збіраліся распачаць крымінальную справу паводле артыкула аб дзяржаўнай здрадзе.

Пасля першага затрымання Бярэзікава адправілі на «карусельныя» арышты, якія апошнім часам часта папярэднічаюць распачынанню спраў аб дзяржаўнай здрадзе.

Каментары1

  • Хм
    15.06.2023
    Што ж, русскій мір працуе паўсюль аднолькава. І гора тым, хто, маючы ўласныя еўрапейскія карані, абраў яго сабе і сваім дзецям у якасці культурнай платформы. 

Цяпер чытаюць

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўніца Euroclear: Калі ЕС вырашыць канфіскаваць расійскія актывы, мы звернемся ў суд27

«Заробак у тры разы вышэйшы, чым дома». Беларус расказаў, як папрацаваў у Егіпце на будаўніцтве АЭС3

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ18

Трагедыя на Гомельшчыне: два 18‑гадовыя хлопцы загінулі ў ДТЗ, аўтамабіль разарвала на часткі4

Фермер-хіпстар вырашыў прадаваць касцюмы з гербамі Беларусі і Расіі. Цэны касмічныя16

У кожнага пакалення свой колер: у міленіялаў — ружовы, у зумераў — жоўты. А каму належыць «нахабны зялёны»?10

У мінскім «Еўраопце» ў аддзеле выпечкі паклалі пакеты для смецця9

Маладую дзяўчыну з Баранавіч, якая вучылася на педагога ў Гродне, арыштавалі па «справе Гаюна»7

Футбольная зборная Беларусі здзейсніла сенсацыю дня ў Еўропе — 2:2 з Даніяй8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць