Гісторыя77

Раскошная кніга па гісторыі Беларусі выйшла па-англійску

У кракаўскім беларускім выдавецтве Gutenberg выйшла кніга «Belarus: An Illustrated History», якая мае адкрываць гісторыю нашай краіны іншаземцам. Падзеі ў ёй апісваюцца ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя: перад чытачом разгортваецца сага пра людзей, што будавалі сваё жыццё на берагах Дзвіны, Дняпра і Нёмана. Кніга пра іх багоў і звычаі, пра лад жыцця і культуру. І безумоўна — пра бясконцыя выпрабаванні, войны і перамогі. 

31 сюжэт прадыктаваны пані Гісторыяй і запісаны Уладзімірам Арловым. Іх героі як жывыя: вось малы Брачыслаў трымаецца за меч бацькі, задаволена пацірае рукі мангольскі хан, а вось вучыцца чытаць па-беларуску па адной з кніг Сымона Буднага шасцігадовы Леў з роду Сапегаў.

У кнізе вельмі шмат падрабязных ілюстрацый, якія праўдзіва паказваюць сцэны даўніх часоў. 

Кракаўскае беларускае выдавецтва Gutenberg Publisher ужо прадае кнігу на сваім сайце на ўвесь свет. Таксама яе можна набыць афлайн у Варшаве (Беларускі моладзевы хаб, плошча Канстытуцыі, 6 (pl. Konstytucjі 6), а неўзабаве і ў Вільні.

Частка накладу кнігі ўжо дастаўленая ў Злучаныя Штаты, таму беларусам Амерыкі найзручней набыць кнігу на litarka.com.

Фундатары кнігі — Беларускі дабрачынны фонд у Вялікабрытаніі і Павел Бераговіч.

Каментары7

  • mikola
    17.06.2023
    Malaicy ! Treba budze paczytac !
  • mikola
    17.06.2023
    Valadzimir, // Usio czytac ni budu i tak pa-angelski ne razumeiu......tolki pa palsku i pa galandski razumeiu -malunki....
  • Беларусь перадусім
    17.06.2023
    Гэта гісторыя Беларусі. Беларусь у шырокім сэнсе – гэта тэрыторыя рассялення беларускага этнасу (навуковы тэрмін).

    Такім чынам, усё наадварот, гісторыя Беларусі ўключае ў сябе невялічкі ды малазначны эпізод «Краёвай ідэі» (палана-«ліТВінства» ад pl. litwin) – нежыццяздольнай мроі гарадскіх гурткоў апалячана-акаталічаных летуценнікаў паўночна-заходняй часткі Беларусі.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

УСУ паведамляюць пра знішчэнне «вялікай групы дыверсантаў» у тунэлі1

УСУ паведамляюць пра знішчэнне «вялікай групы дыверсантаў» у тунэлі

Усе навіны →
Усе навіны

Сілавікі заявілі пра ўзлом рэсурсаў «Белпола». А як на самай справе?14

У Расіі настаўнік проста на ўроку ўключыў сабе порна, але забыўся выключыць праектар15

«Взвейтесь кострами» ў іншай форме вярнулася ў школы». Што цяпер адбываецца ў беларускай адукацыі?3

Трамп заявіў, што яму больш складана дамаўляцца з Украінай, чым з Расіяй12

Футбольны клуб «Віцебск» распрацаваў новую форму ў стылі супрэматызму ФОТЫ2

Памёр Аляксандр Зіменка

Беларускія навукоўцы з дапамогай ДНК-тэхналогій адновяць выгляд знатнай жанчыны, якая жыла ў Тураве ў XII стагоддзі3

Полк Каліноўскага бярэ ўдзел у абароне Пакроўска ФОТЫ11

На вайне знік без вестак беларускі зваршчык, які паваяваў за Расію не больш за месяц14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

УСУ паведамляюць пра знішчэнне «вялікай групы дыверсантаў» у тунэлі1

УСУ паведамляюць пра знішчэнне «вялікай групы дыверсантаў» у тунэлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць