Грамадства

З арт-студыяй і інтэрактыўнай спартыўнай сцяной. У Мінску адкрываецца новы дзіцячы садок

Новы дзіцячы сад №584 адкрываецца ў Заводскім раёне 30 чэрвеня. Дзяцей там пачнуць прымаць з 4 ліпеня.

Фота: «Мінск-Навіны»

Садок будзе на вуліцы Міркоўскага, 4. Ён разлічаны на 210 дзяцей, як расказала агенцтву «Мінск-Навіны» загадчыца дашкольнай установы Марына Шчавель. У будынка яркі фасад і абсталяваная дваровая тэрыторыя: ёсць спартыўныя і гульнявыя пляцоўкі для дзяцей розных узростаў.

«Унутры ва ўстанове знаходзіцца басейн. У нас адкрываецца свой камп'ютарны клас і арт-студыя. Разыначка сада — інтэрактыўная сцяна ў спартыўнай зале. Таксама будзе працаваць кабінет псіхолага», — расказвае Шчавель.

Па словах загадчыцы, новая ўстанова дашкольнай адукацыі вельмі запатрабаваная. Побач — жылы комплекс «Малая радзіма», дзе пражывае шмат шматдзетных сем'яў.

Ужо 4 ліпеня садок пачне прымаць дзяцей.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы13

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Усе навіны →
Усе навіны

Што з выездам з Беларусі ў ЕС гэтым летам?

Дзяржканалы поўняцца абвінавачваннямі на адрас Украіны. Ніводзін дзяржканал не апублікаваў каментары ўкраінцаў. Рэакцыі Лукашэнкі дагэтуль няма30

Украінскі амбудсмен пасля трагедыі ў Бранскай вобласці звязаўся з Беларуссю5

Апублікавалі новы рэйтынг найбольш папулярных гісторыка-архітэктурных помнікаў Беларусі5

Пацярпелых у Бранскай вобласці перавязуць у Беларусь1

РНБА Украіны: Правакацыя нікчэмная і мае ўсе прыкметы скаардынаванай аперацыі без якіх-небудзь фактычных доказаў15

У Брэсце паставілі скульптуру «Сцяг над рэйхстагам» ФОТАФАКТ22

З'явіўся поўны тэкст меркаванага амерыканска-іранскага мемарандума аб спыненні вайны ў Іране5

Пяскоў расказаў пра адказ Расіі пасля ўдару па беларускім аўтобусе пад Бранскам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы13

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць