Культура11

У Мінску выходзіць новая кніга пра Францішка Скарыну. Чым яна адметная

Новая кніга пра нашага першадрукара ад Аляксандра Калбаскі працягвае «скарынаўскую» серыю «Тэхналогіі».

«Еўрапейскія пуцявіны Францішка Скарыны» — гэта незвычайная гісторыя пачатку вялікай дарогі па выбудоўванні еўрапейскага культурнага шляху Францішка Скарыны.

Разам з навукоўцамі-скарыназнаўцамі аўтар наведвае гарады, дзе Скарына пакінуў свой культурны след, і запрашае шаноўных чытачоў далучыцца да вандроўкі.

Сёлета выдавецтва «Тэхналогія» ўжо выдала дзве кнігі пра Францішка Скарыну. Адна апавядае пра славутага беларуса дзецям праз займальныя заданні, у другой вядомы беларускі доктар, прафесар Мікалай Сарока даследуе хваробы першадрукара.

На кнігу Аляксандра Калбаскі адкрытая перадзамова на сайце выдавецтва. Меркаваная дата пачатку адгрузак выдання — 17 ліпеня.

Кошт па перадзамове — 28 рублёў.

Каментары1

  • Няскораны Скарына
    06.07.2023
    Шаноўныя гісторыкі, пры ўсёй павазе, колькі можна мусоліць Скарыну? Зразумела, гэта найважнейшая фігура, але мо' ўжо час звярнуць увагу на больш блізкія да нас фігуры і падзеі, а не пераказваць адны і тыя ж факты, гіпотэзы і міфы пра дзеячоў далёкай мінуўшчыны?

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Паміж катамі ды іх гаспадарамі знайшлі гарманальную сувязь5

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць