Здароўе

Вучоныя: празмернае спажыванне ультраапрацаваных прадуктаў можа выклікаць псіхічныя разлады

Ультраапрацаваныя прадукты харчавання вырабляюцца з рафінаваных і максімальна ачышчаных ад дамешкаў інгрэдыентаў. У спіс такіх прадуктаў уваходзяць чыпсы, шакаладныя батончыкі, печыва, курыныя нагетсы, мультыфруктовыя сокі і нават марожанае. Новыя даследаванні пацвярджаюць сувязь гэтых прадуктаў з рэцыдывамі дэпрэсіўных сіндромаў.

ultra-processed foods ультра-апрацаваныя прадукты ультраобработанные продукты

Ультраапрацаваныя прадукты могуць быць вельмі далёкія ад сыравіны, з якой яны вырабленыя. Іх атрыманне патрабуе значных фізічных, хімічных ці біялагічных пераўтварэнняў, а таксама такіх дадаткаў, як эмульгатары, узмацняльнікі смаку ці антыаксіданты. Усё гэта змяняе тэкстуру, смак і тэрмін прыдатнасці прадукту.

Навукоўцы даўно гавораць пра тое, што ультраапрацаваныя прадукты харчавання павышаюць рызыку развіцця цукровага дыябету 2 тыпу, сардэчна-сасудзістых захворванняў, атлусцення і нават раку. Новае даследаванне выявіла сувязь паміж празмерным спажываннем такіх прадуктаў і рызыкаю рэцыдываў дэпрэсіі.

Пра гэта паведамляе Нацыянальны інстытут здароўя і медыцынскіх даследаванняў Францыі. Каманда вучоных Цэнтра даследаванняў эпідэміялогіі і здароўя насельніцтва ў Парыжы вывучала сувязь паміж харчаваннем і псіхічным здароўем на працягу пятнаццаці гадоў.

Каманда выкарыстоўвала даныя брытанскіх дзяржаўных службоўцаў ва ўзросце ад 35 да 55 гадоў, якія пачалі сваю працу ў перыяд з 1985 па 1988 год. Дэпрэсіўныя сімптомы ўдзельнікаў даследавання і магчымае выкарыстанне імі антыдэпрэсантаў ацэньваліся чатыры разы з 2002 па 2016 год. Агулам былі прааналізаваныя даныя 4554 чалавек (у тым ліку 74% мужчын).

Ежа, якую спажывалі ўдзельнікі даследавання ў перыяд з 1991 па 2004 год, ацэньвалася на аснове анкеты, якая самастойна запаўнялася ўдзельнікамі і якая прадугледжвала класіфікацыю прадуктаў у залежнасці ад ступені іх апрацоўкі.

Для кожнага ўдзельніка даследчыкі разлічылі долю ультраапрацаваных прадуктаў у дзённым спажыванні. На падставе гэтых даных усе ўдзельнікі былі падзеленыя на пяць груп.

Даследчыкі выявілі значную сувязь паміж высокім спажываннем прадуктаў, якія прайшлі праз глыбокую апрацоўку, і рызыкай рэцыдыву дэпрэсіўных сімптомаў.

Удзельнікі даследавання, у рацыёне якіх ультраапрацаваныя прадукты складалі адну трэцюю частку рацыёну, былі на 30% больш схільныя да эпізодаў рэцыдыву дэпрэсіўных сімптомаў у параўнанні з удзельнікамі, у якіх доля такіх прадуктаў у штодзённым спажыванні складала менш за адну пятую.

Вучоныя адзначаюць, што такая ўзаемасувязь не залежыць ад сацыяльна-дэмаграфічных фактараў, ладу жыцця або агульнага стану здароўя людзей. Іх аналіз паказаў, што ўлік долі ультраапрацаваных прадуктаў у рацыёне харчавання прыводзіць да істотнага паслаблення сувязі паміж якасцю харчавання чалавека і рызыкай узнікнення ў яго дэпрэсіўных сімптомаў.

Вучоныя тлумачаць гэта тым, што ультраапрацаваныя прадукты садзейнічаюць акісляльнаму стрэсу, выклікаюць змены кішэчнай мікрабіёты і нават экспрэсію генаў. Усё гэта аказвае ўплыў на псіхічнае здароўе чалавека.

Вучоныя адзначаюць, што атрыманыя імі вынікі падкрэсліваюць, наколькі важна звяртаць увагу на спажыванне прадуктаў глыбокай апрацоўкі, і нагадваюць, што дактары настойліва раяць ужываць прадукты ў іх як мага больш натуральным выглядзе, сярод якіх абавязкова павінны прысутнічаць садавіна, мяса, рыба, мука грубага памолу і г. д.

Чытайце яшчэ:

Мухі і конікі. Як правільна харчавацца, каб пазбегнуць інсультаў і іншых распаўсюджаных захворванняў

Яркія цукеркі, марожанае і салодкія ёгурты. Калі вы іх ясце, вазьміцеся за галаву

«Першыя ў жыцці антыбіётыкі піла два гады таму». Біёлаг з БДУ гатуе з дзікіх траваў катлеты, касметыку і лекі

Каментары

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага38

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС выключыць бізнэсоўцаў Гуцэрыева і Шаўцова з беларускага санкцыйнага спісу3

У Германіі ў краме ў беларуса выпалі грошы. А як стаў падымаць, з сумкі пасыпаліся скрадзеныя шакаладкі2

Упершыню з 1945 года ў ЗША расстраляюць вайскоўца. Такое пакаранне стралку з Форт-Худа ўхваліў Трамп1

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Жыхар Гродна вырасціў гіганцкі гарбуз — 150 кілаграмаў

Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне4

Расійскіх агентаў падазраюць у пранікненні ў дамы фінскіх дэпутатаў. У аднаго пакінулі экскрэменты12

Названы нобелеўскі лаўрэат па фізіцы1

У Мінску пачаўся суд над ксяндзом Анатолем Парахневічам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага38

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць