Пра гэта паведаміў у чацвер намеснік прэм’ер‑міністра Беларусі Віктар Бура, выступаючы перад удзельнікамі саміту «Злучым прастору СНД».

Паводле яго слоў, пераход на лічбавае тэлебачанне з’яўляецца адным з прыярытэтаў развіцця Беларусі ў сферы інфармацыйных тэхналогій. Акрамя лічбавага тэлебачання ў Беларусі будуць развівацца электронны гандаль, электроннае навучанне, канцэпцыі электроннага ўрада і электроннай эканомікі.

Генеральны дырэктар «Белтэлекам» Канстанцін Цікар у сваю чаргу выказаў упэўненасць, што лічбавае тэлебачанне з’явіцца на тэрыторыі Беларусі нават раней за 2014 год. «Цяпер важна думаць не толькі аб развіцці новых тэхналогій, якія дадуць магчымасць ажыццявіць гэту ідэю, але і аб радавых спажыўцах, для якіх трэба стварыць спрыяльныя ўмовы для пераходу на новы стандарт», — сказаў ён, адзначыўшы, што ў Беларусі, магчыма, давядзецца наладзіць вытворчасць тэлевізараў, якія забяспечвалі б якасны прыём лічбавага тэлевізійнага сігналу.

Кіраўнік кампаніі таксама звярнуў увагу, што сёння ў Беларусі актыўна развіваецца і іншы перспектыўны напрамак — інтэрактыўнае тэлебачанне. IPTV набірае папулярнасць у краіне, пастаянна пашыраюцца магчымасці канала перадачы даных, таму гэты напрамак будзе ў бліжэйшыя гады адным з прыярытэтных. «Інфармацыйныя тэхналогіі сёння разглядаюцца ў Беларусі як важнейшы фактар эканамічнага і сацыяльнага развіцця, — падкрэсліў Павел Бура. — Стварэнне інфармацыйнага грамадства і інавацыйнае развіццё з’яўляюцца прыярытэтнымі напрамкамі для краіны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?