Эканоміка22

Якія расійскія парты выкарыстоўваюцца для перавалкі беларускіх грузаў

Першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч распавёў, якія расійскія парты выкарыстоўваюцца для перавалкі беларускіх грузаў, а таксама закрануў пытанне будаўніцтва ўласнага тэрмінала.

Скрын відэа «Беларусь 1»

«Мы задзейнічалі 19 расійскіх партоў у розных рэгіёнах РФ. Гэта і калідор «Поўнач — Поўдзень» у бок Астрахані і праз Каспійскае мора, гэта і парты Санкт-Пецярбурга, парты Чорнага і Азоўскага мораў. Таксама мы перавозім грузы сухапутным маршрутам у бок Кітая. Па выніках першага паўгоддзя ў нас склаліся аб'ёмы перавалкі грузаў каля шасці млн тон праз парты і каля 1,5 млн тон сухапутным маршрутам на Кітай», — сказаў Аляксей Ляхновіч у інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1».

Найбольш задзейнічаныя, па яго словах, вялікі порт Санкт-Пецярбурга і іншыя парты на Балтыйскім моры.

«Яны маюць перавагу аб'ёмамі і тарыфамі, таму што, па-першае, адлегласць па чыгунцы вельмі кароткая, па-другое, для асобных відаў грузаў мы атрымалі зніжку на Балтыку. Таму, вядома, Балтыка сёння па-за канкурэнцыяй», — патлумачыў Ляхновіч.

Думаюць таксама над тым, каб выкарыстоўваць парты Мурманска.

Першы намеснік міністра кажа, што сёлета яны атрымалі зніжкі на чыгуначныя тарыфы для перамяшчэння грузаў — ад 10% да 40% у залежнасці ад кірунку.

«У тым ліку атрымалі зніжку для асобных відаў грузаў на вялікі порт Санкт-Пецярбурга і самую вялікую зніжку на парты Астрахані і сухапутны маршрут «Поўнач — Поўдзень» у бок Каспійскага мора», — адзначыў Ляхновіч.

А вось ці будуць беларускія ўлады будаваць свой тэрмінал, здаецца, яшчэ не вырашана.

«Калі мы будзем бачыць, што кошт перавалкі нас задавальняе праз нейкі тэрмінал і праз пэўны рэгіён, а таксама праект хутка акупляецца, на працягу 5—7 гадоў, то, вядома, аўчынка вартая вырабу», — патлумачыў чыноўнік.

Акрамя Расіі і Кітая, сярод асноўных напрамкаў для экспарту беларускіх тавараў ён назваў краіны Лацінскай Амерыкі, Афрыкі, Індыю.

Каментары2

  • Янка
    24.07.2023
    Добрая міна пад час дрэннай гульні
    Спадар Кныровіч пару дзён таму вельмі добра распавёў стан справаў як з беларускім калійным экспартам, дык і на сусветным рынку. Спойлер: лагістыка для белкалію істотна падаражэла, а кошты і аб'ёмы прыпалі, рэнтабельнасць імкнецца да нуля, порта ня будзе, а гуцэрыеўскія даўгі кітайцам за слаўкалій павіслі на беларускім бюджэце. Ў тый жа час канадцы інвестуюць ў новыя радовішча і пашыраюць сваю долю на сусветным рынку.
  • ппш
    25.07.2023
    Теперь министры пытаются усадить Саню в "теплую ванну", как до этого сделали две Наташки.))

Цяпер чытаюць

«Я зарабляла на OnlyFans $2000‑3000 на месяц». Беларуска расказала, як стала здымаць кантэнт для дарослых і чаму па-ранейшаму жыве без сэксу

«Я зарабляла на OnlyFans $2000‑3000 на месяц». Беларуска расказала, як стала здымаць кантэнт для дарослых і чаму па-ранейшаму жыве без сэксу

Усе навіны →
Усе навіны

Буданаў заплаціць штраф за выкарыстанне рускай мовы падчас інцыдэнту ў Баршчагоўцы пад Кіевам12

Шпіёнскі скандал у Nvidia: кітайская разведка магла выкарыстаць рамантычную сувязь з кіраўніком кампаніі3

Таямніца 400‑гадовай даўніны: у Брытаніі разгаданы код замка з затанулага карабля1

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»20

Сталініста Драбышэўскага выгналі з Камуністычнай партыі Беларусі11

Лукашэнка сказаў, што ў яго няма сяброў23

Зборныя Беларусі па хакеі не дапусцілі да чэмпіянатаў свету ў 2027 годзе7

«Яшчэ нічога не патраціў». Бяляцкі расказаў, на што патраціць грошы ад Нобелеўскай прэміі міру7

На мінскай Камароўцы ўпалі цэны: бананы каштуюць 1,9 рубля, мандарыны — 3,9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я зарабляла на OnlyFans $2000‑3000 на месяц». Беларуска расказала, як стала здымаць кантэнт для дарослых і чаму па-ранейшаму жыве без сэксу

«Я зарабляла на OnlyFans $2000‑3000 на месяц». Беларуска расказала, як стала здымаць кантэнт для дарослых і чаму па-ранейшаму жыве без сэксу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць