Здарэнні55

Сход апоўзня на курорце ў Грузіі. Загінулі 11 чалавек, шукаюць 25 чалавек

Паводле апошніх звестак, у выніку апоўзня, які сышоў у Шові 3 жніўня, загінулі 11 чалавек. Разбураныя былі масты, і пашкоджана дарога на ўездзе ў Шові. На гэты час ратавальнікі эвакуявалі 210 чалавек, а 25 чалавек шукаюць.

Фота: Courtesy of Roads Department of Georgia

Пошукава-выратавальныя работы ў раёне сходу апоўзня на курорце Шові ў Грузіі працягваюцца. У аперацыі бяруць удзел 400 ратавальнікаў. Ім дапамагаюць 200 вайскоўцаў, аднавілі працы верталёты, паведамляе «Спутнік-Грузія».

Паводле апошніх звестак, у выніку апоўзня, які сышоў у Шові 3 жніўня, загінулі 11 чалавек. Разбураныя былі масты, і пашкоджана дарога на ўездзе ў Шові. На гэты час ратавальнікі эвакуявалі 210 чалавек, а 25 чалавек шукаюць.

«Ужо можна сказаць, што колькасць 25 чалавек, з якімі не ўдаецца звязацца дагэтуль, не вырасце. Наадварот, скароціцца», — сказаў кіраўнік службы па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі Цімур Мгебрышвілі.

Паводле даных Міністэрства аховы здароўя Грузіі, сур'ёзна пацярпелых падчас стыхійнага бедства няма, усім выратаваным аказалі дапамогу проста на месцы. Аднак у эпіцэнтры трагедыі працягваюць працу медыкі і прадстаўнікі Міжнароднай арганізацыі Чырвонага Крыжа.

Галоўная дапамога, паводле слоў міністра аховы здароўя Зураба Азарашвілі, цяпер патрабуецца сем'ям, якія шукаюць сваякоў, з імі пастаянна працуюць медыкі і псіхолагі.

У аперацыі бяруць удзел 400 ратавальнікаў, ім дапамагаюць 200 вайскоўцаў.

Ужо ўдалося расчысціць частку тэрыторыі пры дапамозе цяжкай тэхнікі і забяспечыць доступ да недаступных лакацый, дзе пошукавыя работы пачнуцца зранку 5 жніўня. Заўтра ж сваякі зніклых без вестак змогуць трапіць у эпіцэнтр бедства.

Паводле запэўнення Службы кіравання надзвычайнымі сітуацыямі на дадзены момант для пошукавых работ мабілізавана дастаткова ратавальнікаў і тэхнікі, і адзінай праблемай застаецца ўскладнены доступ да месца бедства.

Вайскоўцы далучыліся да ліквідацыі наступстваў апоўзня на курорце Шові.

Сход апоўзня справакавалі багатыя ападкі, раставанне леднікоў і селевыя патокі, заявіла старшыня парламенцкага камітэта ў пытаннях аховы навакольнага асяроддзя Майя Бітадзе. Спецыялісты сцвярджаюць, што на курорт Шові сышло каля 5 мільёнаў кубаметраў цвёрдай масы.

Небяспекі паўтарэння падобнага стыхійнага бедства ў Шові няма, кажуць эксперты.

Кліматычны і бальнеялагічны курорт Шові знаходзіцца на вышыні 1,5 тысячы метраў над узроўнем мора ў Онскім раёне (рэгіён Рача-Лечхумі і Квема Сванеці).

Абноўлена. Па інфармацыі на 19.00 загінулых ужо 16.

Каментары5

  • mikola
    05.08.2023
    nihto ni natvarau...Geta savecka budoulja....Vos i usio-ljasnula...
  • Антимикола
    05.08.2023
    mikola, тебя съест медведь
  • Антимикола
    05.08.2023
    mikola, а тебя съест крокодил

Цяпер чытаюць

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца15

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі8

Завод Tesla цалкам пераабсталююць пад вытворчасць чалавекападобных робатаў2

У Беларусі прапанавалі абмежаваць продаж аўто, увезеных з-за мяжы5

Цана на золата наблізілася да 5600 даляраў за унцыю

«Час заканчваецца». Трамп пагражае Ірану новымі ўдарамі

Ці патрэбна вашаму сабаку цёплае адзенне ў маразы?1

Саудаўская Аравія радыкальна пераглядае планы адносна горада будучыні коштам $500 мільярдаў — не хапае грошай1

Расіяне за дзень страцілі два самалёты5

Пазняк нагадаў, што Калеснікава — «палітычнае нішто», але з разумнай сястрой55

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца15

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць