Грамадства77

Шматдзетная сям’я трактарыста не можа атрымаць ільготны крэдыт на жытло — усюды адмаўляюць

На прамую лінію Мінаблвыканкама датэлефанавалася шматдзетная маці з аграгарадка Лугавая Слабада Вольга Слабко. Жанчына расказала першаму намесніку старшыні Сяргею Ляўковічу аб сваёй праблеме, піша «Мінская праўда».

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

— Мы шматдзетная сямʼя, у нас чацвёра дзяцей. Жывем у сельскай мясцовасці. Стаім на чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў. Хацелі б набыць другаснае жытло, дом. І нам усюды адмаўляюць у атрыманні льготнага крэдытавання. Прапануюць крэдыт на агульных умовах, што для нас непасільна. Ці можа дзяржава неяк нам дапамагчы? — задаецца пытаннем Вольга Станіславаўна.

Падчас размовы высвятляецца, што муж жанчыны працуе трактарыстам, а сама яна жывёлавод, але ў цяперашні момант знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку.

Муж і жонка працуюць у гаспадарцы, якая адносіцца да Мінскай агародніннай фабрыкі.

Сямʼя ўжо больш за 20 гадоў пражывае ў службовым жыллі, у інтэрнаце, выкуп якога не прадугледжаны.

Жанчына раней звярталася ў мясцовыя органы выканаўчай улады і ў банкі, але ёй сказалі, што льготнае крэдытаванне магчымае толькі на будаўніцтва кватэры або набыццё ўчастка з наступным будаўніцтвам дома.

Аднак для мужа і жонкі гэта не па кішэні. Затое яны прыгледзелі дом, які цалкам ім падыходзіць. Там праведзены ўсе камунікацыі: газ, вада.

— Гэта проста ідэальны варыянт для нас, для дзетак і па кошце, і па метражы, і па ўмовах, — перакананая Вольга Слабко, — але звычайнага крэдыту мы не пацягнем, у мяне дзеці тады застануцца галоднымі.

Мы б хацелі, каб дзяржава нам хоць крыху дапамагла вырашыць гэтае жыццёва неабходнае для нас пытанне.

Сяргей Ляўковіч запэўніў жанчыну, што адпаведныя службы Мінаблвыканкама ўважліва вывучаць заканадаўчыя магчымасці аказання падтрымкі ў гэтай сітуацыі.

— Не магу нічога зараз абяцаць, але мы зробім усё, што ў нашых кампетэнцыях, і дамо адказ, — запэўніў Сяргей Віктаравіч.

«Застаецца спадзявацца, што ўладам удасца дапамагчы. Бо калі меркаваць па-чалавечы, то сямʼя Вольгі Слабко адназначна заслугоўвае права на матэрыяльную падтрымку ў набыцці ўласнага жылля, застаецца толькі знайсці для гэтага юрыдычную магчымасць і прапанаваць людзям пасільны для іх варыянт», — заўважае карэспандэнт «Мінскай праўды».

Але пры гэтым артыкул карэспандэнт аздобіў прапагандай, якая супярэчыць усёй гэтай гісторыі.

«Мы жывем у сацыяльна арыентаванай краіне. Гэта азначае, што наша дзяржава ў аснову ставіць клопат аб сваіх грамадзянах. Хаця Беларусь і не самая багатая ў свеце, але тут рэальна робіцца вельмі шмат, каб людзі маглі жыць камфортна і бяспечна, атрымліваць адукацыю, працаваць і адпачываць, гадаваць дзяцей. Шкада, што не ўсё гэта здольныя па-сапраўднаму ацаніць, і некаторыя часам успрымаюць усё, як належнае», — піша «Мінская праўда».

Каментары7

  • Антоколь
    13.08.2023
    Им надо подыскать агрогородок и переехать. Могут даже дом получить.
  • Антилукашенка
    13.08.2023
    Современный строй страны - явно антисоциальный. Да, чиновники "пытаются"
    что-то сделать для простого человека. На словах только. При этом,
    правда, тихонько обирают всех людей до нитки. Думаю, семье не
    понадобился бы "льготный" кредит, если бы они нормально зарабатывали. В
    Америке, например, фермеры одни из самых богатых людей. Даже маленькая
    ферма стоит сотни тысяч долларов или даже миллионы. Если бы "социальное"
    государство устранило искусстенные препоны, которые само же и создало,
    то фермеры и другие простые работающие люди не просили бы льготные
    кредиты. Просто уберите всех чиновников к черту и не контролируйте
    людей. Они сами заработают себе столько, сколько им нужно.
  • Из США
    13.08.2023
    Антилукашенка, богатых фермеров реал но мало в США. Основная сельсхозпродукция производится огромными агрохолдингами, а не фермерами. И последние не выдерживают конкуренции с крупными производителями.

Цяпер чытаюць

Пераапранаўся на гарышчы і меў парык. Як лавілі рабаўніка ювелірнай крамы7

Пераапранаўся на гарышчы і меў парык. Як лавілі рабаўніка ювелірнай крамы

Усе навіны →
Усе навіны

«Украіна іншая і свайго не аддасць». Зяленскі павіншаваў краіну з Днём незалежнасці5

Арцыбіскуп Кандрусевіч вярнуўся да службы пасля месяца лекавання2

«Палёт замест пяці гадзін заняў дзесяць». Сям’я футбаліста Аляксандра Глеба не без прыгод даляцела да Стамбула11

На рынку ёсць незвычайная альтэрнатыва студыям і брэжнеўкам. Што такое бізнэс-апартаменты, якія ў іх плюсы і мінусы1

Payoneer закрывае акаўнты беларусаў16

«Гадамі ў бетонным турэмным мяшку я прасіў Бога, каб вы выстаялі». Статкевіч павіншаваў украінцаў з Днём незалежнасці3

Маштабная атака на Ozon: беспілотнікі разбамбілі склады ў Дагестане, Адыгеі і Стаўрапольскім краі3

Міністр фінансаў ЗША анансаваў «Дзень Д» для іранскай эканомікі

Пра што маўчаць ідалы: як археалогія дапамагае вывучаць беларускую міфалогію15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пераапранаўся на гарышчы і меў парык. Як лавілі рабаўніка ювелірнай крамы7

Пераапранаўся на гарышчы і меў парык. Як лавілі рабаўніка ювелірнай крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць