Свет1010

Нікаля Сарказі назваў Крым «гістарычнай расійскай тэрыторыяй»

«Калі гаворка ідзе пра тэрыторыю Крыма, якая была расійскай да 1954 года і дзе большасць насельніцтва дагэтуль уважаюць сябе за расійцаў, я думаю, што любое вяртанне назад — гэта ілюзія», — заявіў экс-прэзідэнт Францыі.

Нікаля Сарказі глядзіць на пераможцу «Ралан Гарос» Новака Джокавіча. Фота: Julian Finney / Getty Images

Экс-прэзідэнт Францыі Сарказі ў інтэрв'ю Figaro назваў Крым «гістарычна расійскай тэрыторыяй» і прапанаваў «развязанне» праблемы, паведамляе тэлеграм-канал «Крымскі вецер».

Экс-прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі назваў ілюзіяй ідэю вяртання ў Крым Украіны. Паводле яго, паўвостраў гістарычна з'яўляецца расійскай тэрыторыяй, а яго жыхары лічаць сябе расійцамі.

Сарказі таксама выказаўся аб правядзенні рэферэндуму ў часова акупаваных Расіяй рэгіёнах Украіны.

«Калі гаворка ідзе пра тэрыторыю Крыма, якая была расійскай да 1954 года і дзе большасць насельніцтва дагэтуль уважаюць сябе за расійцаў, я думаю, што любое вяртанне назад — гэта ілюзія», — заявіў палітык.

Пры гэтым Сарказі мяркуе, што ў Крыме варта правесці чарговы рэферэндум — паводле ягоных слоў, «пад наглядам міжнароднай супольнасці». На думку экс-прэзідэнта Францыі, такі рэферэндум зацвердзіць «цяперашні стан рэчаў».

Каментары10

  • Владислав
    17.08.2023
    Не треба шукати логіку в заявах продажного політика. 
    Тридцять срібних монет від Росії - і Ніколя Саркозі забуде про Тмутаракань, Кримське Ханство, українців які боронили Севастополь в 1854 році, всі міжнародні договори, підписані в тому числі Росією, і т.д.
    (може і не "забуде", але прикинеться руським юродивим, якому нічого знати не потрібно)
  • Янка
    17.08.2023
    Сарказі падцвердзіў сваю палітычную імпатэнтнасць яшчэ пад час расейскага нападу на Грузію ў 2008. Тое, што зараз ён наўпрост рэтранслюе наратывы расейскай прапаганды, нікога не здзіўляе, але таксама не цікавіць.
  • ром
    17.08.2023
    Дык а дзе партызаны, падпольшчыки з крыма?? Если жывуть пад акупацыяй, а баратьбы няма?? То згодныя!
    У Беларуси хоть тры каклеки якия то есть… а там то няма увогуле
    Шо за акупацыя такая?

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Паміж катамі ды іх гаспадарамі знайшлі гарманальную сувязь5

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць