Свет2525

Орбан: Прыйдзе час, калі слабыя народы загінуць, а моцныя выжывуць

Прэм'ер-міністр Венгрыі выступіў з чарговай рэзананснай заявай.

Віктар Орбан вітаецца з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам. Фота: Thierry Monasse / Getty Images

«Эпіцэнтр землятрусу знаходзіцца зусім побач. Вялікая вайна нашага часу адбываецца па суседстве з Венгрыяй, у той час як дзясяткі і сотні тысяч мігрантаў з поўдня штурмуюць нашы межы, і нам патрэбная моцная краіна, урад, эканоміка, армія і, што не менш важна, моцныя праваахоўныя органы. Нам трэба трэніравацца і ўзбройвацца, прыйдуць часы, калі слабыя загінуць, а моцныя застануцца. Таму нам неабходна кожны дзень умацоўваць нашу ўласную абарону і праваахоўныя органы. Сёння Венгрыя ці не самая бяспечная краіна ў Еўропе. Мы ўсе можам ганарыцца гэтым, мы ганарымся гэтым», — сказаў прэм'ер Венгрыі на цырымоніі адкрыцця факультэта права Нацыянальнага ўніверсітэта дзяржаўнай службы, дзе будуць рыхтаваць сілавікоў.

У сераду Орбан заявіў у інтэрв'ю Bild, што Украіна перастала быць суверэннай дзяржавай. 

Палітык казаў, што выступае за хутчэйшае спыненне агню ва Украіне.

«Але сапраўды важна тое, што хочуць рабіць амерыканцы. Украіна больш не суверэнная дзяржава. У іх няма грошай. У іх няма зброі. Яны могуць ваяваць толькі таму, што мы іх падтрымліваем на Захадзе. Таму калі амерыканцы вырашаць, што хочуць міру, мір будзе», — сказаў венгерскі прэм'ер.

Орбан сказаў, што вера ў здольнасці Украіны выйграць вайну — гэта поўнае неразуменне сітуацыі.

«Я думаю, што разуменне, што ўкраінцы змагаюцца на перадавой, а мы падтрымліваем іх фінансава, інфармацыяй, інструментамі і што яны могуць выйграць вайну супраць Расіі, — гэта няправільнае ўсведамленне сітуацыі. Гэта немагчыма… Я кажу пра канец вайны, і праблема ў тым, што ва ўкраінцаў скончацца салдаты раней, чым у расейцаў, і гэта будзе вырашальным фактарам», — сказаў Орбан.

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба пракаментаваў ранейшыя сцвярджэнні наступным чынам: «Усё гэта проста бла-бла-бла».

Каментары25

  • пг
    01.07.2023
    “Мы, Захад. Падтрымліваем”. О як. Пакажыце ваш унёсак, спадар-міратворац за чужой спінай.
  • Ын
    01.07.2023
    Мой субъективный перевод: "пожалуйста, не добивайте путина, иначе у меня не будет ни козырей, которыми могу пугать наивных европейцев, ни его поддержки, ни внутренней поддержки пророссийской части венгров. И срочно прекращайте войну, долго он может не продержаться, а как у меня пойдут дела со следующим царем московии - хз".
  • Gorliwy Litwin
    01.07.2023
    Орбан не такі ўжо дурань і нават не такі падонак, як думаюць многія. Проста ён падазрае, што Захад моцна саслабеў унутры і ў доўнай перспектыве не вытрымае сутыкнення са злучанай моцай азіяцкіх тыраній: Расіі, Кітая, Ірана, Турцыі і інш. Венгрыя была і пад расійскай і пад асманскай акупацыяй, таму ў яго ёсць падставы лічыць што Захад не зможа надзейна абараніць Усходнюю Еўропу, а прытым можа рухнуць і сам, пад цяжарам уласных найноўшых "каштоўнасцяў". Такая ягоная стаўка ў гэтай гульні, і дай Божа каб ён памыляўся. Але ў кожным разе можна лічыць яго "адвакатам д'ябла" і на пастаўленыя ім пытанні адказваць не звыклымі мантрамі а канкрэтнымі дзеяннямі. А такіх палітыкаў, з часоў Рэйгана і Тэтчар, на Захадзе не бачна. Таму то ўсходнія тыраніі так і ўзнялі галовы, у эпоху сняжынак і "ідэнтычнасцяў".

Цяпер чытаюць

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты25

Грамадствадапоўнена25

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Усе навіны →
Усе навіны

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах12

Кіроўцам больш не будзе патрэбна вазіць з сабой пацвярджэнне праходжання тэхагляду

Томас Венцлава: «Літва і Беларусь ніколі не варагавалі. Гэта рэдкі выпадак для адносін двух народаў»10

Анархіст Дзядок выказаўся супраць дазволу на аборты. Але лічыць, што заканадаўчая забарона нічога не дасць50

«Ваш маскоўскі гаспадар сто гадоў не пратрымаецца». Міністр замежных спраў Украіны рэзка адказаў Орбану8

Беларусы будуць плаціць падатак за сувеніры з мерапрыемстваў6

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў22

Сябар Усера Анатоль Вайцяхоўскі папрасіў дапамогі ў польскага суддзі-ўцекача Томаша Шміта11

З 1 лютага вырастуць «узроставыя» даплаты да пенсій

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты25

Грамадствадапоўнена25

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць