Грамадства55

«Адразу на заводзе «мордай у падлогу», каб усе бачылі». Сталі вядомыя падрабязнасці масавых затрыманняў у Бярозаўцы

Падрабязнасці таго, што адбываецца на шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы пад Лідай, паведамляе тэлеканал «Белсат» на падставе сведчання сваёй крыніцы, знаёмай з сітуацыяй.

«Каля 10 чалавек затрыманых на заводзе. Выводзяць паказальна ў кайданках у суправаджэнні сілавікоў. Гэта значыць, позвай не выклікаюць, а адразу на заводзе «мордай у падлогу», каб усе бачылі і баяліся штосьці патрабаваць ці выказваць. Даюць «суткі» і адпраўляюць працаваць на сметнік у Сцеркава (Лідскі раён).

Людзі хочуць пайсці ў адпачынкі, а ім не даюць. Шмат замоваў — «распранайся і працуй». Вось і пачалі мужыкі абурацца парушэннямі іх працоўных правоў, дык іх па адным цяпер затрымліваюць.

У 2022 годзе заробкі ў «гарачых» цэхах складалі 800-1000 рублёў, што даволі мала, улічваючы цяжкасць працы і шкоду для здароўя. Нядаўна пачыналася хваля незадавальнення заробкамі, то ім, як кажуць у народзе, «кінулі костку» ў выглядзе 100 рублёў даплаты», — паведамляе крыніца «Белсата».

Каментары5

  • Наблюдение
    17.08.2023
    Простите, но, наблюдая за действиями лукашенко, приходиться переходить на результаты наблюдения за котами. Те, также, как и лукашенко, гадят метя всё подрят, так и лукашенко, метит там, где работал и жил Ашурок, показывая, что это его территория.
     Проанализируйте всё поведение лукашенко с 1994 года, это - поведение некастрированного кота, который гадит, гадит и гадит, а если его наказывают за это, то он обижается и начинает гадить (метить) ещё сильнее. Отсюда и бравада лукашенко о стальных орешках, это понятно, если иметь в виду метящих котов, но, оказывается, что в такой парадигме живёт и главный скунс дроздов.
  • Янка
    17.08.2023
    То бок пачаўся пераслед нязгодных па эканамічных чынніках на дзяржпрадпрыемствах. Гэта адзначае адзінае: хлуслівай/маніпулятыўнай статыстыцы белстата на конт падвышэння заробкаў - месца ў сметніку, а рэжым рыхтуецца ўжо да эканамічных пратэстаў, якіх у 2020 не было. Вось толькі магчыма лі гэта?
  • ян
    18.08.2023
    Ни что ему не поможет. Ему везет что европейцы не проявляют политической воли, из-за своих забот.

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?11

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве18

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?13

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?11

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць