Грамадства22

Заслаўе чакаюць вялікія перамены — абмяркоўваюць генплан

Заслаўе — найбліжэйшы спадарожнік Мінска. Туды ходзіць электрычка, там ёсць цікавыя гістарычныя абʼекты, побач — Мінскае мора. Гораду даўно прадказвалі бурнае развіццё, справа ішла, але не хутка. Магчыма, будзе імпульс: распрацавалі генплан, які прэзентуюць ужо сёння. Па прагнозах, насельніцтва павінна вырасці амаль у два разы, шматпавярховікаў стане больш, а старых сядзіб — менш. Пра планы горада піша Onliner.

Фота: Pracar / commons.wikimedia.org

Цяпер ідзе грамадскае абмеркаванне генплана, яно працягнецца да 12 верасня. Паглядзець праект можна як у Заслаўскім гарвыканкаме, так і на сайце Мінскага раённага выканаўчага камітэта. Задумалі і прэзентацыю — яна пройдзе сёння, 6 верасня, а 17:00, у мясцовым гарвыканкаме.

У дакуменце выразна нагадваюць, што Заслаўе — гістарычны горад, а значыць, пераўтварэнні там павінны весціся з улікам захавання спадчыны.

Змены будуць праводзіцца ў два этапы: першы разлічаны на 2030 год, другі — на 2035-ы.

Патрэба ў новых тэрыторыях пад жыллё ля Заслаўя такая — 116,94 гектара, разлічылі горадабудаўнікі.

За кошт новага будаўніцтва мае вырасці жылфонд. Калі цяпер тут 7,05 тысячы кватэр (дамоў), то на першым этапе іх мае стаць 9,66 тысячы, а на другім — 12,84 тысячы.

Насельніцтва Заслаўя, паводле разлікаў, таксама вырасце. Калі на 1 студзеня 2021 года гаворка ішла пра 17,7 тысячы чалавек, то ў 2030-м жыхароў мае быць 24 тысячы, а ў 2035-ым — 31 тысяча.

Знос баракаў і старых сядзібаў запланавалі ўздоўж вуліцы Савецкай, пад размяшчэнне шматпавярховікаў рэканструююць тэрыторыю «Мінгазу».

Плануюць развіваць і сядзібную забудову, на першым этапе — у раёне вуліц Анусінскай, Загорʼя, Высокай, на другім — Загорʼя, Высокай, у раёне вяслярнага канала, а таксама на вуліцы Дзехнаўцы і ў Дзехнаўскім завулку.

Паколькі насельніцтва стане больш амаль у два разы, трэба ствараць новыя працоўныя месцы: пры канцы разліковага перыяду іх можа быць на 5 тысяч больш, чым цяпер. Зрабіць гэта можна ў першую чаргу за кошт развіцця сацыяльнай інфраструктуры. Але спецыфіка спадарожніка, калі жыхары галоўнага горада, якія пераехалі сюды, працягваюць працаваць у Мінску, мае захавацца. Узаемная плынь працоўнай міграцыі паміж Заслаўем і сталіцай пры такім раскладзе можа скласці 2-3 тысячы чалавек за суткі.

У горадзе маюць зʼявіцца новыя дзіцячыя сады і школы, абʼекты аховы здароўя і гандлю. Абяцаюць таксама фізкультурна-аздараўляльныя комплексы з басейнамі і спартпляцоўкамі, цэнтр культуры, кіназалы ў гандлёва-забаўляльных цэнтрах.

Па генплане задуманы таксама новыя паркі і запаведнікі.

Каментары2

  • Янка
    06.09.2023
    Цікава, з якога чынушы вырашылі, што нехта ламанецца ў заслаўскія шматпавярховікі?
  • Дональд
    06.09.2023
    “шматпавярховікаў стане больш, а старых сядзіб — менш” - трагічны лёс архітэктуры Беларусі

Цяпер чытаюць

Будучы крэдыт пад 1% на новабудоўлі абрастае падрабязнасцямі. Як зменіцца рынак нерухомасці?2

Будучы крэдыт пад 1% на новабудоўлі абрастае падрабязнасцямі. Як зменіцца рынак нерухомасці?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус запусціў рэсурс для маніторынгу выдачы ДНЖ у розных гарадах Польшчы5

У Мінску прадаюць кватэру, інтэр'ер якой немагчыма забыць, хаця некаму і захочацца4

Беларус Залівака папрасіў у расійскай паліцыі дапамогі. Але ў выніку пашкадаваў2

Беларуска з Германіі павезла дзяцей на радзіму — прыгразілі, што не выпусцяць без беларускіх пашпартоў20

Рак можа быць заразным? Навукоўцы выявілі чацвёрты такі выпадак5

Apple сёння часова выдаляла Telegram3

Залужны: Украіна ніколі не будзе ў НАТА15

Апублікаваныя першыя за некалькі гадоў здымкі Аун Сан Су Чжы

Эквадор паспрабаваў выкарыстаць мадэль Сальвадора ў барацьбе з бандамі. Аднак яна не спрацавала4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будучы крэдыт пад 1% на новабудоўлі абрастае падрабязнасцямі. Як зменіцца рынак нерухомасці?2

Будучы крэдыт пад 1% на новабудоўлі абрастае падрабязнасцямі. Як зменіцца рынак нерухомасці?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць