Музыка44

«Нас пакаралі, бо мы спявалі». Гурт Irdorath прэзентаваў песню «Зорамі», напісаную ў калоніі 

«Песня «Зорамі» была напісаная ў калоніі. Такія, як мы, неаднаразова спявалі яе ціха і ўпотай, са слязамі на вачах. Песня дала надзею і веру ў сябе ў гэтым халодным акіяне несправядлівасці. Так, мы выбраліся адтуль, але многія яшчэ там, і мы ўсе не павінны гэтага забываць», — так прадстаўляе свой новы твор гурт, удзельнікі якога прайшлі праз лукашэнкаўскія катоўні.

Irdorath - Zorami

«Многія з вас ведаюць нашу гісторыю. Пасля нашага вызвалення з турмы шмат розных журналістаў спрабавалі паразмаўляць з намі пра апошнія два гады, але мы палічылі, што простымі словамі нельга выказаць тое, што мы хацелі сказаць.

Такім чынам, мы абралі мастацтва як найбольш поўную форму самавыяўлення. У гэтым творы ёсць усё, што можна сказаць пра гэтую змрочную гісторыю. Гэта і завяршэнне цёмнага, і пачатак новага, светлага раздзела!» — сцвярджаюць музыкі.

Яны дзякуюць усім, хто іх увесь гэты час падтрымліваў, і заяўляюць наступную мэту — як мага хутчэй вярнуць Irdorath на сцэну!

Музыкаў Irdorath затрымалі 2 жніўня 2021 года.

Пазней іх прызналі вінаватымі па артыкуле 342 КК («Арганізацыя або падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»). Уладзімір і Надзея Калачы атрымалі па 2 гады калоніі, Антон Шніп, Пётр і Юлія Марчанкі — па 1,5 года калоніі.

Пасля вызвалення, адседзеўшы ўвесь тэрмін, музыкі выехалі за мяжу і абвясцілі збор грошай на аднаўленне дзейнасці.

«Сума збору — €10 500. Сродкі патрэбныя на рэабілітацыю пасля калоніі і адаптацыю ў новай краіне. Але большая частка пойдзе на адраджэнне нашых творчых праектаў — мы хочам аднавіць музычныя інструменты і абсталяванне, каб працягваць натхняць беларусаў», — пісалі музыкі.

Іх дагэтуль можна падтрымаць праз «Байсол».

Каментары4

  • Янка
    09.09.2023
    Кожнае слова, кожны акорд гэтай вострай і праніклівай песьні - гэта кавалачак чагосці ўласнага для ўсіх тых, хто прайшоў праза гестапа, крывасуддзе і канцлягер за прагну свабоды. Для тых, хто выйшаў з-за кратаў і ад "памяркоўных" рабоў, якія марнуюць свае жыццё на прыставанне да ўсё больш глыбокай і глейкай багны, пачуў нешта кшталту "Ну вы же сами все понимаете". Альбо яшчэ горш: "Ничего изменить нельзя" і "Сами виноваты, что пострадали".
    Але гісторыю робіць ня гэткі пакорлівы статак, які заўсёды існаваў, але ніколі нічога не вырашаў, а тыя, пра каго распавядае гэта песьня. І цемра абавязкова знікне, як знікла ў свой час дзікае паляванне караля Стаха, "разбітае рукамі звычайных мужыкоў у першы ж дзень, калі яны трошкі паднатужыліся і паверылі сваім прымхлівым мазгам, паверылі, што нават супраць зданяў можна ўстаць з віламі ў руках".

    P.S.: Калі калісці будуць па-сапраўднаму экранізаваныя "Дзікае паляванне караля Стаха" альбо "Каласы пад сярпом тваім" - з "Zorami" атрымаўся б выдатны саўндтрэкам.
  • Дедушка
    10.09.2023
    Очень классная, профессиональная и СИЛЬНАЯ работа..
    10-е место в трендах Ютуба за сутки, в то время как вокруг одни "миллионники" - это немалого стоит..
    НО, как мне кажется, независимые беларусские СМИ недостаточно уделили этой работе внимания.
    22 000 просмотров за сутки с небольшим означает, что его посмотрело пока не более 5% из тех, для кого это важно. В нашим сообществе не так часто появляются такие мощные работы, чтобы о них ограничиваться небольшими заметками, которые и найти-то на сайтах трудно...
    И да, это УПРЁК всем медиа...
    А ребятам - ОГРОМНОЕ СПАСИБО.. поздравляю с красивой работой...
    • Янка
      11.09.2023
      Дедушка, вы памыляецеся - амаль ўсе буйныя беларускія незалежныя медыя узгадалі навіну з выхадам гэтага кліпа. Але патрэбны час, выступы на шматлікіх імпрэзах, але галоўнае - працягненне творчасці. А Irdorath - сапраўды вельмі таленавіты дуэт.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стаяць на адной назе з кнігай на галаве ў памяць пра блакаду Ленінграда. Чыноўнікі запусцілі вельмі дзіўны чэлендж да 9 Мая17

Стаяць на адной назе з кнігай на галаве ў памяць пра блакаду Ленінграда. Чыноўнікі запусцілі вельмі дзіўны чэлендж да 9 Мая

Усе навіны →
Усе навіны

Трампавы мыты вызвалілі расійскую нафту ад заходніх санкцый8

«І выхадны страцілі, і не зарабілі, і патраціліся». Што беларусы гавораць пра суботнікі3

«Параілася з сяброўкай-астролагам». Беларуская спявачка расказала, як нараджала ў Дамінікане5

Эрдаган: Без Турцыі Еўропа не зможа гарантаваць сваю бяспеку1

Што адбываецца з бульбай у Беларусі і чаму яе стала менш у крамах. Рэч не толькі ў змяншэнні аб'ёмаў пасадак3

На суботніку ў Мінску Лукашэнка саджаў дрэвы, шкодныя для беларускай прыроды7

Лукашэнка: Мы хочам з Пакістана спецыялістаў, а не проста моладзь. І найперш у Баранавічы49

У Херсонскай вобласці дрон кінуў выбухоўку на 86-гадовую жанчыну1

Пазняк кажа пра хуткія перамены ў Беларусі: Спадзяюся, я ў гэтым паўдзельнічаю86

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаяць на адной назе з кнігай на галаве ў памяць пра блакаду Ленінграда. Чыноўнікі запусцілі вельмі дзіўны чэлендж да 9 Мая17

Стаяць на адной назе з кнігай на галаве ў памяць пра блакаду Ленінграда. Чыноўнікі запусцілі вельмі дзіўны чэлендж да 9 Мая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць