Гурт Irdorath збірае грошы на аднаўленне дзейнасці. Яго ўдзельнікі нядаўна выйшлі з калоніі
Музыкі гурта Irdorath працягваюць збор сродкаў на рэабілітацыю пасля калоніі, адаптацыю ў новай краіне, а галоўнае — на адраджэнне творчых праектаў.

Музыкаў Irdorath затрымалі 2 жніўня 2021 года.
Пазней іх прызналі вінаватымі па артыкуле 342 КК («Арганізацыя або падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»). Уладзімір і Надзея Калачы атрымалі па 2 гады калоніі, Антон Шніп, Пётр і Юлія Марчанкі — па 1,5 года калоніі.
Пасля вызвалення, адседзеўшы ўвесь тэрмін, музыкі выехалі за мяжу і абвясцілі збор грошай.
«Пасля вызвалення нам незаконна забаранілі выезд з краіны, але пры дапамозе BYSOL мы змаглі з'ехаць з Беларусі. Рэжыму не ўдалося нас зламаць, і мы хочам далей працягваць займацца мастацтвам, падтрымліваючы і натхняючы беларусаў.
Цяпер мы ў бяспецы, але маем патрэбу ў фінансавай падтрымцы.
За час, што мы былі ў калоніі, наша творчасць дзякуючы вам не была забытая. І мы маем намер працягнуць сваю справу, як толькі зноў адчуем глебу пад нагамі.
Сума збору — €10 500. Сродкі патрэбныя на рэабілітацыю пасля калоніі і адаптацыю ў новай краіне. Але большая частка пойдзе на адраджэнне нашых творчых праектаў — мы хочам аднавіць музычныя інструменты і абсталяванне, каб працягваць натхняць беларусаў», — пішуць музыкі.
Чытайце таксама:
Выпусцілі мерч «Менск — горад палітвязняў», частка якога ідзе на данаты
У Беларускім доме Варшавы адкрылі мурал «Няскораных беларусаў»
Поспех марафону «Нам не ўсё адно!» нагадаў пра дылему, перад якой стаяць лукашысты
Цяпер чытаюць
На Афоне адшукалі тры невядомыя раней асобнікі Астрожскай Бібліі. Для яе стварэння друкар Іван Фёдараў, выхадзец з Беларусі, выкарыстоўваў тэксты Скарыны
Каментары