Свет11

Памёр былы прэзідэнт Фінляндыі і нобелеўскі лаўрэат Марці Ахцісаары

Яму было 86 гадоў. Ахцісаары быў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй міру за шматгадовую дзейнасць па ўсталяванні міру.

Марці Ахцісаары падчас уручэння яму Нобелеўскай прэміі ў 2008 годзе. Фота: Odd Andersen / AP

Марці Ахцісаары памёр у панядзелак, 16 кастрычніка, у 6:40 раніцы ў Хельсінкі, паведамляе Yle.fi.

Марці Ахцісаары нарадзіўся 23 чэрвеня 1937 года ў Выбаргу, які праз тры гады заваяваў СССР падчас савецка-фінскай вайны, і на момант смерці яму было 86 гадоў.

Ахцісаары заразіўся каранавірусам у сакавіку 2020 года і зноў у канцы 2021 года. У той час у яго жонкі Эвы Ахцісаары таксама была дыягнаставана каранавірусная інфекцыя. Абодва былі вылечаны ад гэтай хваробы.

Увосень 2021 года ў яго было дыягнаставана расстройства памяці.

Марці Ахцісаары быў дзясятым прэзідэнтам Фінляндыі ў 1994-2000 гадах.

У сакавіку 1989 года ён узначаліў місію ААН у Намібіі. За яго заслугі ў станаўленні незалежнасці краіны быў удастоены звання ганаровага грамадзяніна Намібіі. Ахцісаары спрычыніўся да развязання канфлікту ў Паўночнай Ірландыі, мірыў Інданезію і рух Ачэх.

Узначальваў дзейнасць ААН па пераадоленні наступстваў вайны 1991 года ў Іраку (Бура ў пустыні). 

З верасня 1992 па красавік 1993 года ўзначальваў працоўную групу ААН па ўрэгуляванні сітуацыі ў Босніі і Герцагавіне.

Ахцісаары быў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй міру ў 2008 годзе.

Міжнародны дыпламат Марці Ахцісаары змяніў Маўна Койвіста на пасадзе прэзідэнта ў 1994 годзе і займаў пасаду кіраўніка рэспублікі на працягу аднаго тэрміну, да 2000 года.

Каментары1

  • Woodoo Cult
    19.10.2023
    Да уж, много мира он усталявау, колченогий , особенно в Боснии и Косово. Да, и Ирак кипящий котёл. До сих пор.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць