Культура

Нобэлеўскую прэмію міру атрымаў Марці Ахцісаары

Прэмія яму «даецца за трыццацігадовую дзейнасьць па ўрэгуляваньні канфліктаў у розных краінах сьвету». Ахцісаары мірыў Намібію і ПАР, Інданэзію і рух Ачэху, разьвязваў канфлікты паміж ІРА і Брытаніяй, у Босьніі, Косава. У 1994-2000 гг. ён быў прэзыдэнтам Фінляндыі.

Прэмія яму даецца за трыццацігадовую дзейнасьць па ўрэгуляваньні канфліктаў у розных краінах сьвету. Ахцісаары мірыў Намібію і ПАР, Інданэзію і сэпаратысцкі рух Ачэх, разьвязваў канфлікты паміж ІРА і Брытаніяй, працаваў у Босьніі й Косава, быў прэзыдэнтам Фінляндыі.

Пра гэта сёньня абвясьцілі ў Осла а 12-й паводле менскага часу. Прэмія будзе ўрачыста ўручана ў сьнежні, у сталіцы Нарвэгіі.

* * *

Марці Ойва Калеві Ахцісаары (Martti Oiva Kalevi Ahtisaari) нарадзіўся 23 чэрвеня 1937 г. у карэльскім горадзе Війпуры, што тады быў у складзе Фінляндыі (ад 1940 г. гэта Выбарг, Расея).

З 1965 г. ён стаў працаваць у аддзеле па аказаньні дапамогі краінам трэцяга сьвету МЗС Фінляндыі.

У 1973 г. Марці Ахцісаары быў прызначаны надзвычайным і паўнамоцным паслом у Танзаніі, а ў 1975 г. узначаліў, па сумяшчальніцтве, фінляндзкую дыпмісію ў Замбіі, Самалі, Мазамбіку.

У 1977—1984 гг. упаўнаважаны ААН па вырашэньні канфлікту ў Намібіі.

У 1984 г. вярнуўся ў Фінляндыю, працаваў у Міністэрстве замежных спраў.

У 1987 г. Ахцісаары стаў намесьнікам генэральнага сакратара ААН па гаспадарчых і адміністрацыйных пытаньнях. У 1989—1990 гг. кіраваў у Намібіі UNTAG (United Nations Transition Assistance Group) – васьмітысячным ваенным і цывільным кантынгентам ААН, які займаўся падрыхтоўкай дэмакратычных выбараў.

З 1991 г. – міністар замежных Фінляндыі. У 1992—1993 гг – старшыня рабочай групы па ўрэгуляваньні канфлікту ў Босьніі.

У 1994—2000 гадах прэзыдэнт Фінляндыі.

Увесну 1999 году стаў адным з пасярэднікаў падчас вайны ў Югаславіі, прапанаваў тады мірны плян вырашэньня канлфікту ў Косава, зь якім пагадзіўся Бялград.

У 2000 г. заснаваў няўрадавую арганізацыю "Ініцыятыва па пераадоленьні крызысаў».

У 2000-2001 гадах інспэктаваў склады ўзбраеньня Ірлдяндзкай рэспубліканскай арміі.

У 2005 годзе пры пасярэдніцтве Ахцісаары быў падпісаны мірны дагавор, які паклаў канец трыццацігадовай вайне паміж урадам Інданэзіі і сэпаратысцкім рухам у правінцыі Ачэх.

У 2005 г. прызначаны спэцыяльным пасланьнікам генэральнага сакратара ААН па кіраваўніцтве працэсам вызначэньня будучыні Косава.

У 2007 годзе падрыхтаваў плян мірнага урэгуляваньня канфлікту, які праз пазыцыію Расеі і Кітаю быў адкінуты ААН.

Ахцісаары жанаты, мае сына.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці54

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Усе навіны →
Усе навіны

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі14

Асабістая доктарка Лукашэнкі стала ўладальніцай сеткі аптэк11

«Мне трэба пятнаццаць ключоў ад дамафонаў». Як людзі прымушаюць аферыстаў лаяцца і кідаць слухаўку2

Беларуска так злятала на Кубу, што адсудзіла поўны кошт пуцёўкі3

Былы віцэ-прэзідэнт Газпрамбанка Валабуеў — пра службу ва УСУ, сувязь з падполлем «Чорная іскра» і адмову ад сям'і ў Расіі6

Шматдзетны зваршчык з Магілёва прадракаў смерць каліноўцаў на вайне. А бач ты, ужо сам згінуў пад Пакроўскам4

Еўрабачанне забараняе ваюючым краінам прымаць конкурс — новыя правілы1

Каталікі просяць памаліцца аб выздараўленні Тадэвуша Кандрусевіча2

У смяротным ДТЗ з беларусамі ў Грузіі 15 чалавек атрымалі траўмы, сярод іх — дзеці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці54

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць