У Маскве памёр былы ўдарнік і клавішнік гурта «Бі-2» і «Дзюна» Мікалай Плявін, абставіны смерці могуць быць трагічныя, паведамляе Mash.

Паводле інфармацыі канала, акрываўленае цела музыканта знайшоў яго сын у кватэры на Фестывальнай вуліцы ў Маскве.
Прычына смерці пакуль не ўстаноўленая, труп Плявіна адправілі на судова-медыцынскую экспертызу.
У складзе «Бі-2» Плявін іграў з 1999 да 2006 года.
Цяпер чытаюць
«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца
Каментары