Грамадства

Эксперты выявілі новую шкоднасную рассылку ў Беларусі

Лісты прыходзяць нібыта ад імя сілавога ведамства іншай краіны. У іх патрабуюць тэрмінова даслаць якую-небудзь інфармацыю і палохаюць перспектывай прыцягнення да адказнасці.

У лістападзе эксперты Kaspersky зафіксавалі шкоднасную рассылку па беларускіх арганізацыях. Як распавялі Office Life прадстаўнікі кампаніі, беларусы атрымліваюць лісты з архівам, у якім знаходзіцца бэкдор, г.зн. шкоднасная праграма для атрымання дыстанцыйнага доступу да прылады ахвяры.

Як удакладнілі аналітыкі Kaspersky, лісты прыходзяць нібыта ад імя сілавога ведамства іншай краіны. У іх патрабуюць тэрмінова даслаць якую-небудзь інфармацыю і палохаюць перспектывай прыцягнення да адказнасці.

Так ашуканцы разлічваюць, што атрымальнік вырашыць праверыць архіў, каб зразумець, што ад яго хочуць. Калі ён запампуе і адкрые файл, на яго прыладзе акажацца бэкдор Backdoor.Win32.Remcos.wvf.

Алег Купрэеў, эксперт па кібербяспецы Kaspersky, кажа, што Remcos вядомы з 2016 года і спачатку распаўсюджваўся як легальнае ПА для дыстанцыйнага кіравання. Зараз жа ён прадаецца на ценявых рэсурсах і лічыцца адным з найбольш частых бэкдораў.

Акрамя таго, у Remcos убудаваны клавіятурны шпіён, здольны перахопліваць даныя з буфера абмену. Ён можа і аўтаматычна чысціць cookies у браўзэрах, змушаючы карыстальніка зноўку ўводзіць уліковыя даныя пры ўваходзе ў той ці іншы сэрвіс, каб красці лагіны і паролі.

У дадатак у залежнасці ад мадыфікацыі ён здольны запісваць аўдыё і рабіць здымкі з камеры.

Па словах эксперта па кібербяспецы Kaspersky Андрэя Коўтуна, усё роўна, карыстаецеся вы карпаратыўнай поштай ці асабістай, заўсёды трэба праяўляць пільнасць і ўважліва чытаць любыя лісты, нават калі яны ад вядомых адпраўнікоў. Асабліва калі ад вас патрабуюць здзейсніць якое-небудзь дзеянне, часцей за ўсё — перайсці па спасылцы, спампаваць укладанне або адправіць свае персанальныя звесткі.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою5

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Усе навіны →
Усе навіны

За адзін вечар тры беларускія футбольныя клубы перамаглі супернікаў з Арменіі, Македоніі і Чарнагорыі. Гэта рэкорд7

У Гомелі з'явіўся сквер Міліцыі. Гараджан не пыталіся нават фармальна4

Вялікабрытанія і Украіна падпішуць гістарычную дамову аб пастаўцы тысяч ракет для СПА

«Са студзеня Расія страціла 100 тысяч салдат. Забітымі. Не ўсяго, а забітымі»8

У Мінску пачалі будаваць аўтадарогу з Калодзішчаў у Калодзішчы

У Нацбанку растлумачылі прычыны тэхнічнага збою, які адбыўся з карткамі4

Не думайце, што гэта капейкі!4

«Я амаль заўсёды ў дарозе». Гісторыя бяздомнай беларускі, якая жыве ў падарожжах9

«З залатой бульбы». Беларуска знайшла дранікі за 32 рублі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою5

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць