Усяго патроху1717

Як на еўрапейскіх спусках. Мінчанка пракацілася на сноўбордзе ў адным купальніку

Смелая мінчанка, блогерка і маці пяцярых дзяцей днямі пракацілася на сноўбордзе ў «Сілічах» у адным толькі ярка-ружовым купальніку. Відэа гарачай паездкі яна выклала ў інстаграме. 

@belarus.vibe Мінчанка пракацілася на сноўбордзе ў купальніку #многодетнаямама #сноуборд #силичи #минск #беларусь #навіны #вбеларуси #нашаніва #горнолыжныйкурорт #минскаяобласть ♬ Cola (Sped Up Version) - sped up nightcore

Дзяўчыну клічуць Яна Чадовіч. У каментарах пад відэа чытачы шчодрыя на кампліменты: «Выдатны лыжны гарнітур, яркі і па стане», «Клас! Усе сноўбардысты побач пападалі, разявіўшы раты!», «Каралева эпатажу зусім не Лэдзі Гага, гэта Яна!»

Вядома, былі і тыя, хто занепакоіўся здароўем мінчанкі: пасля такіх пакатушак і захварэць можна.

— У мяне даўно была ідэя зняць такі ролік: мне часта трапляліся падобныя відэа з еўрапейскіх гарналыжных курортаў. Я вырашыла іх паўтарыць. Тым больш як блогерцы мне стала цікава, ці заляціць ён у рэкамендацыі, — распавяла Onliner Яна. — Дома я надзела купальнік пад тэрмабялізну з думкай аб тым, што наўрад ці рашуся, але хай будзе на ўсялякі выпадак.

Праз тры гадзіны катання дзяўчына ўсё ж вырашылася. Гаворыць, што на той момант ужо разагрэлася і таму ёй было нават горача.

— Спуск заняў адну хвіліну, таму змерзнуць не паспела, дый адрэналін не даў.

Па словах Яны, рэакцыя людзей вакол была пазітыўнай: людзі на падʼёмніках свісталі і падбадзёрвалі, а тыя, што былі на схіле, спыніліся і чакалі, калі дзяўчына праедзе.

Каментары17

  • Толстуха
    18.12.2023
    Кесарю кесарево.
  • Мастацтва дасягаць мэтаў
    18.12.2023
    Замуж хоча..
  • MILF_hunter_1990
    18.12.2023
    > Мать пятерых детей из Минска

    Кажется, я влюбился <3

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

На іранскім тэлебачанні Трампу пагражалі замахам. Яго адказ: У выпадку чаго ўся краіна ўзляціць у паветра!8

«Як мне цяпер нешта даказаць?» Кліенту каршэрынгу выставілі рахунак на 1315 рублёў9

У Беларусі запусцілі сэрвіс пошуку хатніх жывёл, што згубіліся

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай94

У Кіеве больш за 6 тысяч дамоў засталіся без ацяплення2

Латвія закрывае рэгулярныя аўтобусныя рэйсы ў Беларусь19

У Венесуэле вызваленыя 626 палітвязняў5

Белы дом апублікаваў дзіўную карцінку з Трампам. І вось дзе закавыка19

У Мінску пабудуюць мост паміж Лошыцай і Серабранкай. Калі пачнуць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць