Здарэнні22

У Мінску аблілі зялёнкай работніка банка

Крэдытныя аферысты выйшлі на новы ўзровень.

23-гадовы жыхар Мінскага раёна стаў ахвярай фінансавых махляроў, паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Мінска».

Яму патэлефанавалі ў месенджары і прадставіліся супрацоўнікамі Нацбанка і Следчага камітэта.

Хлопцу расказалі, што злачынцы нібыта аформілі на яго імя крэдыт, а каб іх рассакрэціць — яму самому неабходна паўдзельнічаць у «спецаперацыі».

Выкарыстоўваючы псіхалагічнае ўздзеянне і маніпуляцыі, ашуканцы прымусілі мужчыну прытрымлівацца інструкцый.

Адразу малады чалавек узяў крэдыты і перавёў на чужы рахунак каля 15 000 рублёў. Пасля гэтага зламыснікі загадалі абліць несумленных супрацоўнікаў банка зялёнкай і тым самым даць сігнал да іх затрымання.

Хлопца затрымалі і даставілі ў пастарунак.

Каментары2

  • Не здзіўлюся
    20.12.2023
    Не здзіўлюся, калі гэтыя аферысты сапраўды са следчага камітэта і самі прыдумваюць гэтыя "спецаперацыі", каб выканаць план па затрыманнях.
    Заўважце, што затрымалі хлопца. А аферыстаў, якія яго падбухторвалі - не затрымалі.
  • BND
    20.12.2023
    Не здзіўлюся, а табе не падаецца аналогія з пратэстамі 2020 года? Затрымалі якраз самы станоўчы кантынгент а хто падбухторваў - зліняў і файна косіць бабосік на неверагодных з ліпавымі арганізацыямі)

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль я ў Беларусі, я ў стане абараняць Саюз палякаў». Пачобут патлумачыў, чаму хоча вярнуцца ў Беларусь18

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць