Грамадства88

«У мяне самая дарагая хвароба ў свеце». Беларускі стэндапер расказаў пра страшнае захворванне

Аляксандр Калінкін расказаў, што хворы на СМА — спінальную мышачную атрафію. 

«У мяне самая дарагая хвароба ў свеце — спінальная мышачная атрафія. Калі коратка, то ў мяне паступова адміраюць усе мышцы ў арганізме, пачынаючы ад рук, ног, спіны, сэрца. А далей — вы ведаеце.

Нават такія простыя рэчы, як устаць з крэсла ці падняцца па сходах у мяне выклікаюць цяжкасці. 

Некаторыя захапляюцца мной і маім імкненнем да жыцця. Але ў мяне проста няма выбару.

Аб чым я мару? Проста жыць, як звычайны чалавек», — кажа ён у відэа.

@aliaksandrkalinki #беларускіцікток #беларусывпольше #warsaw #укрінськийтікток #беларускаямова #чесність #польша ♬ оригинальный звук - Aliaksandr Kalinkin

На стэндапе Аляксандр казаў, што хадзіць яму цяжка, бо яго збіла машына. У каментарах пад відэа цяпер тлумачыць: «Цяжкая тэма. Так было сказаць лягчэй».

СМА (спінальная мышачная атрафія) — генетычнае нервова-мышачнае захворванне, якое паражае рухальныя нейроны спіннога мозгу і прыводзіць да нарастаючай мышачнай слабасці. Захворванне носіць прагрэсуючы характар, слабасць пачынаецца з мышцаў ног і ўсяго цела і з развіццём захворвання даходзіць да мышцаў, якія адказваюць за глытанне і дыханне. Пры гэтым інтэлект хворых СМА абсалютна захаваны.

У залежнасці ад цяжкасці сімптомаў вылучаюць 4 асноўныя тыпы праксімальнай СМА: СМА 1, СМА 2, СМА 3. СМА 4. Чым раней выяўляюцца першыя прыкметы хваробы, чым ярчэй выяўленыя сімптомы, тым яны цяжэйшыя і тым хутчэй прагрэсуе захворванне.

Лекі ад СМА вельмі дарагія, больш за мільён даляраў.

Каментары8

  • Міт
    29.12.2023
    Таму што, нейкі разумнічак (уладальнік патэнта) прыдумаў лек і цалкам чэсна і сумленна ставіць той кошт на цэтліку які захоча, а як жа, ён жа цяжка працаваў, укладаў грошы. Хоць цалкам магчыма, што складнікі гэтага лека каштуюць літэральна капейкі і.... хто ведае, калі б які хімік вывучыў і разабраўся як у правільных прапорцыях злучыць, то за капейкі атрымаў бы магчыма тое ж. Таксама магчыма, што ёсьць нейкія прыродныя, натуральныя рэчывы ці шляхі якія б далі добры вынік, проста ён невядомы, альбо скрыты разумнікамі, каб зарабляць на валоданьні патэнтам. Як тое было з шматлікімі невылечнымі хваробамі як напрыклад з цынгою... Паміралі масы людзей пакуль даведаліся, што гэта звароба проста недахоп вітаміна "с"
  • Б
    29.12.2023
    Александр, от всего сердца желаю получить как можно скорее лекарство!
  • Ох
    29.12.2023
    Цудоўныя беларускамоўныя жарты. Добры чалавек. Хто можа дапамагчы, дапамажыце калі ласка!

Цяпер чытаюць

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Светабноўлена

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»45

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Светабноўлена

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць