Каліновец на пазіцыі. Фота: архіў палка імя Кастуся Каліноўскага

Каліновец на пазіцыі. Фота: архіў палка імя Кастуся Каліноўскага

«Соню» прызначылі ўзводным нядаўна. Яго падраздзяленне прайшло баявое хрышчэнне на адным з участкаў фронту, дзе ідуць цяжкія баі.

Ва ўзводзе ўсе беларусы, акрамя камандзіра снайперскай групы. Ён з Чэхіі.

«Слова «добраахвотнік» у нас забароненае, — даводзіць узводны. — Добраахвотнік ты толькі тады, калі прымаеш рашэнне пайсці на фронт. Разам з ім ты бярэш на сябе адказнасць і становішся салдатам. Салдат — гэта вобраз мыслення…».

Рыштунак пехацінца. Фота: архіў палка імя Кастуся Каліноўскага

Рыштунак пехацінца. Фота: архіў палка імя Кастуся Каліноўскага

Узвод чакае папаўнення байцамі і новым узбраеннем. Наперадзе навучанне баявому зладжванню.

Камандзір падраздзялення тлумачыць, што ў пяхоце важныя брацкія, сямейныя адносіны. Пехацінцы заўжды разам і ад узаемадзеяння адзін з адным залежыць поспех у баі і захаванне жыццяў.

У першы навагодні дзень падраздзяленню далі адпачыць. Хлопцы адсыпаліся і парадкавалі свае думкі. 

Напярэдадні была размова аб планах на 2024 год. Байцы асэнсоўвалі тое, пра што дамовіліся. Усе яны на фронце з 2023-га.

Франтавыя будні пехацінцаў з палка Каліноўскага. Фота: архіў Палка імя Кастуся Каліноўскага

Франтавыя будні пехацінцаў з палка Каліноўскага. Фота: архіў Палка імя Кастуся Каліноўскага

«Нібы, адзін год, няшмат, але ён іх памяняў моцна, таму ў гэты дзень было кожнаму, пра што падумаць. Зразумела, вайна хутка не скончыцца, але памарыць хочацца нават нам. Хлопцам трэба было пераварыць размову», — адзначае «Соня».

Суразмоўцу 31 год. У Беларусі ён быў юрыстам. На фронце крыху больш за год.

«Стаўшы камандзірам, я нясу адказнасць не толькі за сябе, сваё жыццё, але і за сваіх байцоў. Мушу быць прыкладам для іх. Я заўжды ахайны, карэктны…», — апавядае каліновец.

Акопная праўда вайны за незалежнасць Украіны. Фота: архіў палка імя Кастуся Каліноўскага

Акопная праўда вайны за незалежнасць Украіны. Фота: архіў палка імя Кастуся Каліноўскага

Узводны кажа, што 2020-ы змяніў яго жыццёвую пазіцыю з «мая хата з краю» на «калі не я, то хто».

Адбылося перафарматаванне асабістага стаўлення да ўдзелу ў палітычнай дзейнасці, патрыятызму, пачуцця сяброўства.

«Я не збіраўся чакаць, пакуль нехта пераможа ў гэтай вайне, а хачу дзеля гэтага зрабіць тое, што сам магу», — гаворыць «Соня» аб тым, што яго вымусіла выправіцца на абарону Украіны.

Беларус спачатку ваяваў шарагоўцам, а стаўшы камандзірам агнявой падтрымкі, хоча, каб яго падраздзяленне стала ўзорным.

«Сёння (2 студзеня — НН) зранку было шыхтаванне, на якім я распісаў нашы далейшыя планы. Мы хочам пераменаў на фронце. Зразумела, акрамя таго, каб не загінуць», — гаворыць суразмоўца.

Ён адзначае, што «не верыць у здольнасці гадамі ваяваць дзякуючы матывацыі і ідэалам, бо матываваныя людзі дужа хутка сканчаюцца».

«Я гляджу, як ваююць нашы праціўнікі, якія матывацыяй не валодаюць, але яны дысцыплінаваныя. Таму, я веру ў дысцыпліну, выразную іерархію, працу 24/7, трэніроўкі і разуменне, што мы робім. Мы армія, салдаты, і як следства ў нас павінна быць разуменне вайны», — тлумачыць каліновец.

Салдацкі пасілак на фронце. Фота: архіў палка імя Кастуся Каліноўскага

Салдацкі пасілак на фронце. Фота: архіў палка імя Кастуся Каліноўскага

Узводны спадзяецца, што ў новы год адбудзецца прарыў на фронце, але гатовы і да таго, што гэтага не будзе. Салдаты стамляюцца ад вайны, якая ўвайшла ў стадыю стагнацыі.

«Мой камбат кажа, што сваё рашэнне ён ужо прыняў. І, калі вайна будзе трываць год, то на ёй застанецца год. Калі ж дзесяць гадоў, то значыць дзесяць, — падсумоўвае каліновец. — Я трымаюся такой жа пазіцыі. Вядома ж спадзяюся, што ў 2024 годзе мы зможам дасягнуць перамогі, але байцоў рыхтую так, што гэта вайна на ўсё іх жыццё».

Глядзіце таксама:

«Альбо вялікі гонар, альбо вялікая ганьба». Што адбывалася на канферэнцыі палка Каліноўскага па стратэгіях вызвалення Беларусі

«Мне прасцей, што я ніколі не верыла ў цуд». Беларуска з палка Каліноўскага расказала пра франтавыя будні, каханне на вайне і сапраўдную радасць

«У людзей у Беларусі няма зброі? Дапаможам». Камандзір палка Каліноўскага расказаў пра сілавы сцэнар, прэтэнзіі і стомленасць

«Мне трэба быць з хлопцамі». Дзяніс Урбановіч пасля пяці раненняў вярнуўся на фронт

У Дзень абаронцаў Украіны каліноўцы правялі хвіліну маўчання на памежным пераходзе з Беларуссю

Клас
32
Панылы сорам
6
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
3

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?