Фота са старонкі Марыі Карташовай
У Канадзе расіянцы адмовілі ў грамадзянстве з-за таго, што ў РФ на яе заведзена крымінальная справа аб «фэйках» аб арміі. Пра гэта Марыя Карташова расказала на сваёй старонцы ў Facebook, паведамляе тэлеканал «Дождь».
Па словах Карташовай, Канада можа адхіліць яе заяву на атрыманне грамадзянства, бо ў Расіі дзяўчыну прысудзілі да 8 гадоў турэмнага зняволення за пасты ў сацсетках аб забойстве мірных жыхароў у Бучы.
«Гэтым летам я мусіла стаць грамадзянкай Канады, чаго я вельмі доўга чакала. Канада — мой новы дом. Я жыву тут амаль 5 год. <…> Аднак мая цырымонія [атрымання грамадзянства] была адменена, паколькі аказалася, што ніхто ў IRCC не прачытаў майго ліста аб пераследзе, якому я падвяргаюся ў Расіі», — напісала яна.
Крымінальную справу Марыі аб «фэйках» пра армію палічылі аналагічнай канадскаму закону 1985 года, які забараняе распаўсюджваць дэзынфармацыю з мэтай нанясення шкоды каму-небудзь.
Чытайце таксама:
Польскія памежнікі анулявалі беларусу візу і абавязалі вярнуцца на радзіму
Сям’ю ўцекачоў з Беларусі ўлады Літвы вывезлі ў Польшчу. Чаму так адбылося
Так вы гэтую кабету ў кайданкі і ў Масковію