Грамадства5252

У беларуса, які нагаварыў усякага на Літву, забралі дазвол на жыхарства

Паведамляецца, што раней хлопец выклікаў сваімі выказваннямі хвалю абурэння ў Літве.

Грамадзянін Беларусі, які крытыкаваў Літву ў інтэрнэце і заяўляў пра сваю непавагу да літоўцаў, быў пазбаўлены дазволу на жыхарства. Высветлілася, што мужчына працаваў у аднаго працадаўцы, нягледзячы на тое, што дэклараваў месца працы ў іншага, піша Delfi.lt.

Раней ён выклікаў сваімі выказваннямі хвалю абурэння ў Літве. Ён заяўляў, што з прынцыпу не вучыць літоўскую, што яму не падабаецца Літва, яе ўлада, законы і цэны ў краіне.

Аднак пасля таго як гэта відэа з канала Youtube Mylimiausia Lietuva было набыло шырокую агалоску, яно было выдаленае. Аказалася, прыбраць відэа ў блогеркі Юліі папрасіў герой гісторыі. Ён паведаміў, што ў яго пачаліся праблемы.

Дэпартамент міграцыі адзначыў, што асоба гэтага чалавека яго работнікам вядомая, было пачата расследаванне.

«Навошта мне літоўская? Я літоўскую мову наогул не паважаю. У мяне ёсць дазвол на жыхарства, але мова мне не патрэбная», — сказаў малады чалавек, які пражывае ў Літве з 2019 года.

Інтэрв'ю з беларусам запісала Юлія з Казахстана, якая выйшла замуж за літоўца і жыве ў Алітусе. Яна не толькі робіць рэпартажы і агляды, але і запісвае інтэрв'ю з рознымі жыхарамі Расіі, у якіх пытаецца, што яны думаюць пра Літву. У сваіх відэа яна ўвесь час акцэнтуе неабходнасць вывучэння мовы і знаёмства з культурай Літвы. На адным відэа яна запісала сваю гутарку з беларусам, які жыве ў Літве.

Гэтае інтэрв'ю здзівіла і саму Юлію. Палітыкаў беларус называў «дурнямі» казаў, што цэны ў Літве «космас», ён скардзіўся, што тут няма дзе адпачыць.

Мігрант скардзіўся таксама, што мясцовыя хоць і разумеюць па-руску, але ўсё ж гавораць з ім на літоўскай. Ён акцэнтаваў, што вітаецца з усімі па-руску, ён лічыць, што людзі павінны зразумець, што ён не мясцовы. Ён таксама заяўляў, што не паважае літоўцаў.

1 сакавіка відэа, якое набрала 40 000 праглядаў, было выдаленае. Юлія патлумачыла, што ёй давялося гэта зрабіць, інакш відэа выдаліў бы сам Youtube. Яна падзялілася лістом, які напісаў беларус, які называў кіраўніцтва Літвы «дурнямі». «Добры дзень. На вашым канале вы падзяліліся відэа з маім удзелам. Я той малады чалавек, з якім вы нядаўна гутарылі. Я нагаварыў шмат непатрэбнага пра вашу мову і культуру. Хачу прабачыцца і папрасіць выдаліць відэа. У мяне цяпер пачаліся праблемы. Выдаліце відэа, ці я буду вымушаны звярнуцца са скаргай да кіраўніцтва Youtube», — пісаў беларус.

«Пакуль відэа было, думаю, мае гледачы пераслалі яго розным ведамствам, магчыма, і Дэпартаменту міграцыі. Прызнаюся шчыра, я не чакала, што гэта відэа будуць абмяркоўваць у навінах», — сказала блогерка, заўважыўшы, што зместам сваіх матэрыялаў яна нікога не хоча абразіць ці пакрыўдзіць. Відавочна, праблемы беларуса звязаныя з расследаваннем Дэпартамента міграцыі.

29 лютага прадстаўнік ДМ Рокас Пукінскас сказаў парталу Delfi, што ў дачыненні да гэтага чалавека распачатае расследаванне. На пытанне, чаму ён не вучыць мову — ці не таму, што не збіраецца тут затрымлівацца, ён сказаў, што мае намер вярнуцца ў Беларусь, бо там спакойна. На заўвагу, што і ў Літве спакойна, малады чалавек заявіў, што жыццё ў Літве яму наогул не падабаецца.

Каментары52

  • Аудрюс
    06.03.2024
    Это часть провокаций лукашистов - настроить литовцев против белорусов.
  • Так
    06.03.2024
    Дурачок в итоге сам.
  • Мэры Попкінс
    06.03.2024
    Да#іздзеўся... :)

Цяпер чытаюць

Пацвердзілася гібель зяця расійскага генерала пры выбуху ў рэстаране ў Маскве2

Пацвердзілася гібель зяця расійскага генерала пры выбуху ў рэстаране ў Маскве

Усе навіны →
Усе навіны

«Цяпер гэта пяскі Герадота». Так цяпер выглядае Прыпяць ВІДЭА3

Дзіма Білан дасць два запар канцэрты на «Мінск-Арэне»3

У Мінску заўважылі амерыканскі аўтамабіль саракавых гадоў на хаду2

Пад Мінскам адкрылі краму са свежай выпечкай па рэцэптах 1980‑х9

У Еўрасаюзе абмеркавалі міграцыйную палітыку пасля крызісу ў Іспаніі. Адзінства няма14

Новае даследаванне паказала, што пагроза ад здзічэлых катоў у Аўстраліі была моцна недаацэненая3

Прызналі «экстрэмісцкім» тэлеграм-канал краязнаўчага праекта «Пошукі старога Гомеля»3

Мінск стаў самым папулярным замежным горадам для расійскіх турыстаў2

На магілёўскай трасе выпрабоўваюць «вайтопінг» — новую тэхналогію рамонту дарог6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пацвердзілася гібель зяця расійскага генерала пры выбуху ў рэстаране ў Маскве2

Пацвердзілася гібель зяця расійскага генерала пры выбуху ў рэстаране ў Маскве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць