Аб'яднаныя Арабскія Эміраты накрылі магутныя залевы. За ноч у Дубаі выпала 30 мм ападкаў. Чакаецца, што да канца дня гэты лік вырасце да 150 мм.
У краіне аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Міжнародны аэрапорт у Дубаі сур'ёзна падтоплены, узлётна-пасадачныя палосы апынуліся пад вадой. Рэйсы масава затрымліваюцца. У тым ліку з затрымкай ляцяць самалёты ў Мінск.
У горадзе затапіла «Дубай-мол», шэраг іншых будынкаў і нават адну са станцый метро. Вуліцы паступова ператвараюцца ў рэкі. У Дубаі не абсталяваная эфектыўная дрэнажная сістэма, паколькі такія дажджы ў гэтым рэгіёне — вялікая рэдкасць.
Улады ААЭ заклікаюць жыхароў не выходзіць на вуліцы.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары