Здароўе

Два чалавекі аказаліся ў рэанімацыі ў Гродне з-за ўкусаў кляшчоў

Два пацыенты абласной інфекцыйнай бальніцы апынуліся ў рэанімацыі з клешчавымі інфекцыямі, яшчэ два рыхтуюцца да выпіскі. Пра гэта распавялі ў эфіры «Гродна Плюс». Пры гэтым зазначаецца, што сезон толькі пачаўся.

Летась з клешчавым энцэфалітам да гродзенскіх медыкаў трапілі 72 чалавекі, у тым ліку сямёра дзяцей. Прычым частка пацыентаў нават не ведала пра ўкус. 

— Частка пацыентаў, гэта недзе да 30% пралечаных з дадзеным захворваннем, выключаюць сам укус кляшча. Чаму так? Гэта самачка кляшча можа ўкусіць, унесці вірус і адпасці ад скуры. Таму чалавек не будзе нават ведаць, што яго ўкусіў клешч. І, на жаль, праз нейкі час развіваецца захворванне, — растлумачыла Наталля Малышка, галоўны доктар гродзенскай абласной інфекцыйнай бальніцы. 

Якія сімптомы клешчавога энцэфаліту? Першыя прыкметы — лёгкая немач, закладзены нос, пяршэнне ў горле, слабасць, невысокая тэмпература. Доўжыцца гэты перыяд 5-6 дзён. Пасля самаадчуванне паляпшаецца, але ненадоўга: на 10—14 суткі ўзнікае другая хваля. 

Развіваецца пашкоджанне цэнтральнай нервовай сістэмы, пачынаецца паражэнне галаўнога мозга. Гэта можа прывесці да рэанімацыі.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га58

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярная мінская шаўрменная трапіла ў скандал. Што здарылася2

У Магілёве падчас непагадзі жанчыну забіла дрэвам, яшчэ чатыры чалавекі пацярпелі

Беларуска пасля платнай медыцыны пайшла ў дзяржаўную і расказала свае ўражанні7

У Абу-Дабі пачаліся перамовы Пашыняна і Аліева3

Чарга на польскай мяжы канчаткова рассмакталася2

Келаг: Украіне патрэбны новы «План Маршала»4

Не толькі «кітайцы». Якія бюджэтныя новыя аўто прапануе беларускі рынак8

Кіеў зазнаў масіраваную атаку дронамі і балістыкай

Непагадзь учора набедакурыла ў Магілёве2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га58

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць