Свет55

У расійскай Карачаева-Чаркесіі напалі на нарад паліцыі, ёсць ахвяры

Гэта другі напад у каўказскай рэспубліцы за тыдзень.

Двое паліцыянтаў загінулі, чацвёра параненыя ўвечары ў нядзелю ў выніку нападу на нарад дарожна-паставой службы ў Карачаева-Чаркесіі, якія нападалі забітыя, паведамляе Бі-бі-сі.

Па даных паліцыі, у 23:20 нападнікі пад'ехалі на аўтамабілі ВАЗ-2109 да часовага паста ў пасёлку Мара-аягы, на якім знаходзіліся прыкамандзіраваныя паліцэйскія з Курганскай вобласці. Зламыснікі кінулі выбуховае прыстасаванне і адкрылі агонь з аўтаматычнай зброі.

«Супрацоўнікі паліцыі адкрылі агонь у адказ па тых, хто нападаў, пры гэтым на адным са злачынцаў спрацавала выбуховае прыстасаванне», — гаворыцца ў прэс-рэлізе паўночна-каўказскага ўпраўлення МУС.

«Пяцёра нападнікаў знішчаны на месцы», — сцвярджаюць у паліцыі. Загінулыя супрацоўнікі МУС — прыкамандзіраваны з Курганскай вобласці, у тым ліку падпалкоўнік, параненыя — двое супрацоўнікаў мясцовай дарожна-паставой службы мясцовы расгвардзеец і яшчэ адзін супрацоўнік Расгвардыі з Курганскай вобласці.

Пасёлак Мара-аягы знаходзіцца на ўскраіне Карачаеўска. У гэтым горадзе тыдзень таму, у ноч на 22 красавіка, быў здзейснены напад на паліцыянтаў на вуліцы Базарнай, калі яны выконвалі абыход тэрыторыі. Невядомыя адкрылі па іх страляніну, а затым выкралі іх табельную зброю.

У СКР заявілі, што «ліквідаваныя асобы» ў Мара-аягы апазнаныя як меркаваныя ўдзельнікі нападу на супрацоўнікаў паліцыі, учыненага 22 красавіка ў Карачаеўску.

Каментары5

  • Назіральнік
    29.04.2024
    Я заўважыў, што ў каўказскіх рэспубліках партызаны дзейнічаюць выключна супраць акупацыйных сілавікоў і акупацыйнай адміністрацыі. І ніколі не заклікаюць да знішчэння эканомікі сваіх рэспублік.
    • маніпуляцыя
      29.04.2024
      Назіральнік , цікава, як нават тэхнічна можна заклікаць да санкцый супраць асобнай часткі РФ. З іншага боку тая ж Чачня - датацыйны рэгіён, які жыве на даніну з Масквы, і аддзяленне ад РФ - гэта мінус мільярды.
      • Назіральнік
        29.04.2024
        маніпуляцыя, справа не ў гэтым, а ў тым, якія цэлі абіраюць партызаны Каўказа.
        У адрозненне ад нашай апазіцыі. Якую хутчэй можна назваць "псеўдаапазіцыяй", бо ніякіх крокаў па рэальнай барацьбе з рэжымам яд яе нябачна. Ніводзін рэжымны дзяяч за 4 гады не пацярпеў ад дзеянняў гэтай "апазіцыі". Хаця Лукашэнка ўжо адкрыта кажа, што вядзе грамадзянскую вайну супраць народа, і шмат людзей ужо забіў рукамі сваіх "сілавікоў".
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!55

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!

Усе навіны →
Усе навіны

Мелоні паведаміла, што Трамп гатовы даць Украіне гарантыі бяспекі па мадэлі НАТА16

10-гадовая брытанка стала наймалодшай дзяўчынкай, якая перамагла шахматнага гросмайстра5

Мерц расказаў пра «вялікі прагрэс» пасля сустрэчы Трампа і Пуціна6

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку10

Кітай паабяцаў Трампу не нападаць на Тайвань, пакуль ён пры ўладзе4

Краіны Афрыкі патрабуюць адмовіцца ад праекцыі Меркатара17

На месцы швейнай фабрыкі «Алеся» ў Мінску пабудуюць жылыя дамы1

Мелказёраў у захапленні ад Насты Роўды: «Гэта прагрэс сезона»9

Франак Вячорка: Я б не разглядаў званок Трампа Лукашэнку як разварот ЗША ў бок Мінска8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!55

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць