Усяго патроху

Гэтым летам навукоўцы пералічаць усіх буслоў

Спецыялісты Нацыянальнай акадэміі навук абвясцілі ў Беларусі перападлік белых буслоў. Такія падлікі праводзяцца рэгулярна, раз на 10 гадоў. Яны дазваляюць лепш фіксаваць і разумець папуляцыйныя змены гэтай птушкі. Прытым перапіс праводзіцца не толькі ў Беларусі.

Апошні перапіс белых буслоў праводзіўся ў 2014 годзе. Паводле яго вынікаў, у Беларусі гнездавалася 22,5 тыс. пар белага бусла. Гэта каля 8% сусветнай папуляцыі.

У 2024-м буслоў маюць намер пералічыць ва ўсіх краінах іх пражывання. У Беларусі такія замеры праводзяцца з 1957 года, з 1974-га — раз у 10 гадоў.

Арганізатары ўліку белага бусла ў 2024 годзе просяць беларусаў узяць у гэтай справе актыўны ўдзел. Для гэтага трэба запоўніць анкету, размешчаную на рэсурсах НАН, і выслаць яе любым зручным спосабам: па пошце на адрас:» Улік буслоў», ДНВА» Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па біярэсурсах», вул. Акадэмічная 27, 220072, Мінск альбо па электроннай пошце: busel2024belarus@gmail.com.

Аўтары даследавання рэкамендуюць праводзіць улік у другой палове сезону размнажэння буслоў. Гэта чэрвень-ліпень. Тады зразумела, наколькі паспяхова або няўдала гнездавалася пара буслоў. Па магчымасці таксама атрымоўваецца ацаніць памер вывадку.

Колькасць птушанят лепш пазначаць бліжэй да часу іх вылету, бо ў працэсе гнездавання часам адбываецца іх гібель з-за непагадзі, абвальвання гнязда і іншых прычын.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці

Усе навіны →
Усе навіны

На МТЗ працуюць 142 замежнікі з Бурундзі, Конга, Камеруна, Малі і Нігерыі15

Зноў да +30. Надвор'е на выходныя3

«Я ўжо развітвалася з мужам, баялася больш не пабачыцца». У беларускі ў 26 гадоў здарыўся інсульт13

Гісторыка, які працаваў у ваенкамаце ў Мастах, асудзілі па цэлым пакеце палітычных артыкулаў3

Беларускі самалёт абстраляла расійская СПА, прыняўшы за ўкраінскі дрон? Не, гэта няпраўда2

Ратавальнікі расказалі пра наступствы моцнага ветру на Гомельшчыне

«Не хацелі пакутаваць з беларускімі картамі на Booking». А ў выніку ледзь не трапілі на 400 еўра5

Трамп заявіў, што выступіць з важнай заявай наконт Расіі4

Упершыню расійскія вайскоўцы здаліся ў палон робатам — наватарская аперацыя ўкраінскай штурмавой брыгады7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць