Грамадства22

Беларус прыляпіў да сябе скотчам кулі і гільзы і спрабаваў вярнуцца з Польшчы — мытнікі ўсё знайшлі

Яго паводзіны падаліся дзіўнымі.

Фота: Мытны камітэт

Беларус спрабаваў завезці з Польшчы на радзіму 200 куль і 100 гільзаў. 49-гадовы мужчына праходзіў мытню ў пункце пропуску «Брэст» па зялёным калідоры, аднак нешта ў яго паводзінах насцярожыла мытнікаў. Яны адправілі беларуса на дадатковую праверку.

Як аказалася, на сабе мужчына вёз кулі і гільзы на пяць тысяч рублёў — ён прыматаў іх да ног скотчам, яшчэ частку схаваў у абутку.

Акрамя таго, мужчына не задэклараваў аптычны прыцэл, лазерны далямер, трыногу да яго, тактычныя джгуты. У выніку ўвесь тавар у беларуса канфіскуюць, пачаты адміністрацыйны працэс.

Партыю куль і гільзаў затрымалі таксама ў пункце пропуску «Казловічы». 55-гадовы беларус схаваў скрынкі з кулямі амерыканскай вытворчасці ў тэхналагічных нішах інструментальнай скрыні цягача свайго цягача Mercedes. Агульны кошт канфіскаванага тавару — больш за 7 тысяч рублёў.

Каментары2

  • А что
    09.07.2024
    В польше всё это свободно продается?
    А порох, видимо нет.
  • 09.07.2024
    На халеру гэта усё патрэбна ?
    Толькі каб фальфікасавать доказы злачынстваў ?

Падрабязнасці тэракту Крыгера пад Азярышчам — разбураныя шпалы і ніводнага параненага5

Падрабязнасці тэракту Крыгера пад Азярышчам — разбураныя шпалы і ніводнага параненага

Усе навіны →
Усе навіны

За «абразу прадстаўніка ўлады» мастачцы з Полацка прызначылі прымусовае лячэнне. Яна вярнулася з Польшчы3

«З лёгкім ветрам» і «Нарэшце, бро» — што пішуць Байдэну ў твітары

Стрыжак расказаў, ці ўзяў бы мільён даляраў ад Чыжа5

У Беларусі з'явіцца нацыянальны відэахостынг — видео.бел 10

Джэй Ло перастала насіць заручальны пярсцёнак. Канец гісторыі кахання

Адэсіт за $6 тысяч збег ад мабілізацыі ў Расію, дзе стаў кантрактнікам. А калі трапіў на фронт, то здаўся ўкраінцам8

Чаму Байдэн вырашыў выйсці з гонкі? Вось што пра гэта пішуць сусветныя медыя3

Сотні буслоў сабраліся на адным полі ля Гродна ФОТАФАКТ2

Колькасць легкавікоў на беларуска-польскай мяжы вырасла да гіганцкіх 3501

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падрабязнасці тэракту Крыгера пад Азярышчам — разбураныя шпалы і ніводнага параненага5

Падрабязнасці тэракту Крыгера пад Азярышчам — разбураныя шпалы і ніводнага параненага

Галоўнае
Усе навіны →