Урсула фон дэр Ляен назвала фармат, у якім будзе ўдзельнічаць Еўропа ў перамовах па Украіне
Еўропа будзе цесна ўцягнутая ў мірныя перамовы паміж Украінай і Расіяй. Гаворка ідзе пра фармат E5 + Еўрапейскі саюз. Пра гэта паведаміла старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен у сацыяльнай сетцы X, піша УНІАН.

Яна зрабіла гэтую заяву пасля размовы з прэзідэнтам Фінляндыі Аляксандрам Стубам. Паводле слоў фон дэр Ляен, Еўропа будзе цесна ўцягнутая ў працэс мірных перамоў «у фармаце E5 + ЕС».
У групу E5 уваходзяць Францыя, Германія, Вялікабрытанія, Італія і Польшча.
Таксама кіраўніца Еўракамісіі запэўніла ў максімальнай падтрымцы Украіны і максімальным ціску на Расію.
«Я ўдзячная Фінляндыі за нястомныя намаганні па спыненні гэтай жорсткай вайны. Мы таксама абмеркавалі пашырэнне Еўрапейскага саюза напярэдадні заўтрашняга Форуму па пашырэнні ЕС. Мы пагадзіліся, што большы і мацнейшы Саюз створыць больш квітнеючую і незалежную Еўропу», — дадала фон дэр Ляен.
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары