Грамадства99

У Зэльве зладзілі прапагандысцкі конкурс да 80-годдзя вызвалення Беларусі. Найбольшым крэатывам здзівілі слонімцы ФОТАФАКТ

Афіцыйнае святкаванне 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецкай акупацыі ў 1944 годзе набывае часам зусім вычварныя формы. Так, у Зэльве 13 ліпеня правялі спаборніцтва «Плаваем на чым давядзецца», а абавязак пры гэтым мець самаробны плавальны сродак, выкананы на тэму «80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», выклікаў хвалю дзівоснага, хоць звычайна і сумнеўнай якасці крэатыву. 

Пераможцаў конкурсу будуць вызначаць анлайн-галасаваннем, якое мае прайсці з 15 па 19 ліпеня. Вызначаць іх будуць у некалькіх намінацыях: самае арыгінальнае тэхнічнае рашэнне, найлепшае афармленне плаўсродка, найлепшае прадстаўленне каманды, самае арыгінальная назва плаўсродка, найлепшае музычнае суправаджэнне і Гран-пры.

Афіцыйнай намінацыі за найбольшую трэшавасць у правілах конкурсу не прадугледжана, але каб яна была, то на галоўны прыз несумненна магла б прэтэндаваць каманда са Слонімскага раёна. Яе варыянт чамусьці, праўда, не ўвайшоў у агляд, зроблены зэльвенскай раёнкай, але крэатывам землякоў пахваліліся ў сацсетках Слонімскага райвыканкама.

Зрэшты, іншыя ўдзельнікі конкурсу таксама прадставілі варыянты, вартыя ўвагі.

Каментары9

  • Ганьба
    13.07.2024
    Не ўсіх дурных вайна забіла...
  • Гы
    13.07.2024
    НАТА, трэпящи))
  • No
    13.07.2024
    Флэшмоб ідэятызму. Калгасная гранжаціна
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га63

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Усе навіны →
Усе навіны

«Не ведаю, што вы там выпраўлялі, але мінус як быў так і застаўся». Кліенты банкаў працягваюць скардзіцца на няправільныя балансы3

Папулярная мінская шаўрменная трапіла ў скандал. Што здарылася2

У Магілёве падчас непагадзі жанчыну забіла дрэвам, яшчэ чатыры чалавекі пацярпелі

Беларуска пасля платнай медыцыны пайшла ў дзяржаўную і расказала свае ўражанні7

У Абу-Дабі пачаліся перамовы Пашыняна і Аліева3

Чарга на польскай мяжы канчаткова рассмакталася2

Келаг: Украіне патрэбны новы «План Маршала»4

Не толькі «кітайцы». Якія бюджэтныя новыя аўто прапануе беларускі рынак8

Кіеў зазнаў масіраваную атаку дронамі і балістыкай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га63

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць