Свет22

Былая прэм'ерка Бангладэш можа папрасіць прытулку ў Беларусі

Індыйскае выданне Free Press Journal паведамляе, што цяпер экс-прэм'ерка Бангладэш Шэйх Хасіна, якая нядаўна пакінула краіну з-за масавых пратэстаў, знаходзіцца ў Індыі пад узмоцненай аховай. Але заставацца яна там не збіраецца, а сярод месцаў, куды патэнцыйна можа адправіцца, выданне чамусьці згадвае і Беларусь.

76-гадовая Шэйх Хасіна — дачка першага прэм'ера Бангладэш Муджыбура Рахмана (1971—1975), яго самога і ўсю сям'ю са сваякамі застрэлілі падчас спробы перавароту ў 1975 годзе. Усяго тады забілі 20 членаў сям'і Муджыбура Рахмана. Дзве яго дачкі тады былі за мяжой. Wikimedia Commons

Раней паведамлялася, што палітык планавала папрасіць прытулак у Вялікабрытаніі, але брытанскія ўлады далі зразумець, што не гарантуюць прававой абароны ў выпадку магчымага расследавання масавых пратэстаў у Бангладэш, якія прывялі да гібелі сотняў людзей.

У сувязі з гэтым у якасці патэнцыйных дзяржаў для прытулку Шэйх Хасіна нібыта разглядае Беларусь, ААЭ, Катар, Саудаўскую Аравію і Фінляндыю.

76-гадовая Шэйх Хасіна займала пасаду прэм'ер-міністра Бангладэш цягам 15 гадоў. Палітык падала ў адстаўку і пакінула краіну на фоне масавых пратэстаў, якія працягваюцца ў гэтай краіне з канца ліпеня.

Каментары2

  • Ёсік
    08.08.2024
    Не краіна, а нейкі порна хаб - усё брыдоцьце сюды лезе. Адмысловец-гвалтаўнік ганяць шайбу па лёдзе, гэтая старая, будзе з ярмошынай лясы тачыць, як магчыма па 15-30 гадоў "па законе" кіраваць краінай.
  • Адстойнік
    08.08.2024
    У пары з кіргізам добра будуць глядзецца

Паглядзелі, як змяніліся заробкі беларусаў за 10 гадоў з улікам інфляцыі даляра

Паглядзелі, як змяніліся заробкі беларусаў за 10 гадоў з улікам інфляцыі даляра

Усе навіны →
Усе навіны

Алексіевіч расказала, што не так зрабілі беларускія эліты ў 2020 годзе37

Мінабароны анансавала сумесныя вучэнні «Захад-2025»3

«Яна ў парадку». Выйшла на волю экс-кандыдатка ў прэзідэнты Таццяна Караткевіч6

Сілавікі са зброяй жорстка затрымалі вяскоўца з Магілёўшчыны4

1xBet ладзіць тысячы фіктыўных матчаў, у тым ліку ў Беларусі. На іх зарабляюцца касмічныя сумы8

У Беларусь трэці раз за год прыляцеў міністр абароны РФ7

У ЗША — успышка кішачнай інфекцыі праз гамбургеры «Макдональдса»3

Латушка выказаўся пра ідэю вярнуць заходніх паслоў у Беларусь14

14-гадовую гродзенскую школьніцу асудзілі на 10 гадоў калоніі за адзін грам наркотыкаў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паглядзелі, як змяніліся заробкі беларусаў за 10 гадоў з улікам інфляцыі даляра

Паглядзелі, як змяніліся заробкі беларусаў за 10 гадоў з улікам інфляцыі даляра

Галоўнае
Усе навіны →