Здароўе11

Спачатку гародніна, а потым вугляводы. Гэта сапраўды карысна?

Ці сапраўды паслядоўнасць харчовых прадуктаў уплывае на наша здароўе? Прыводзім меркаванне экспертаў.

Апошнім часам у сацыяльных сетках распаўсюдзіліся парады адносна «правільнага» парадку харчавання. Аўтары сцвярджаюць, што для здароўя карысна спачатку з'ядаць салат, пасля прадукты з утрыманнем бялкоў і тлушчаў, і ў апошнюю чаргу — ежу, багатую на вугляводы.

Прыхільнікі такой дыеты сцвярджаюць, што яна дапамагае значна знізіць скачкі ўзроўню цукру ў крыві. У выніку змяншаюцца апетыт, стомленасць і рызыкі для здароўя.

Што паказваюць даследаванні

Выданне The New York Times звярнулася па каментар да доктаркі Альпаны Шукла (Alpana Shukla) з Медыцынскага каледжа Вейл Корнэл у Нью-Ёрку, якая даследавала змену парадку прыёму ежы.

Вучоная заўважае, што гэтае правіла паказала сваю эфектыўнасць у людзей з пераддыябетам ці дыябетам 2 тыпу.

Па словах дыетолага і даследчыка з Оксфардаскага ўніверсітэта Ніколы Гес (Nicola Guess), эфект ад зніжэння ўзроўню цукру ў крыві ў выніку змены паслядоўнасці прыёму ежы, як паказалі некаторыя даследаванні, супастаўны з дзеяннем некаторых лекаў ад дыябету. Гэта, аднак, яшчэ патрабуе далейшага вывучэння.

Вучоныя не да канца разумеюць, чаму гэта адбываецца. Адна з тэорый заключаецца ў тым, што спажыванне тлушчаў, клятчаткі і бялкоў запавольвае працэс апаражнення страўніка, што ў выніку затрымлівае ўсмоктванне глюкозы ў кроў.

А як гэта дзейнічае на здаровых людзей?

Даследаванні таксама паказалі, што ўжыванне вугляводаў у канцы прыёму ежы можа знізіць скачкі ўзроўню цукру ў крыві ў людзей без дыябету. Аднак эксперты гавораць, што здаровым людзям звычайна не трэба так старанна кантраляваць узровень цукру ў крыві, бо арганізм верне яго да нормы на працягу некалькіх гадзін пасля ежы.

Тым не менш, паколькі бялкі, тлушчы і гародніна, багатыя клятчаткай, ператраўліваюцца даўжэй, чым простыя вугляводы, пакіданне вугляводаў на канец можа дапамагчы людзям даўжэй адчуваць сытасць.

Даследаванні таксама паказваюць, што такі парадак прыёму ежы можа стымуляваць кішэчнік да выпрацоўкі большай колькасці гармону насычэння — глюкагонападобнага пептыду-1 (GLP-1 ). Для імітацыі гэтага гармону якраз распрацаваны прэпарат ад дыябету Ozempic.

Акрамя таго, заўважае доктар Шукла, калі вы схільныя адчуваць млявасць пасля ежы, то ўжыванне гародніны ці бялкоў напачатку можа дапамагчы пазбавіцца гэтага.

Некаторыя даследаванні таксама паказваюць, што пакіданне вугляводаў на канец прыёму ежы можа павялічыць імавернасць таго, што вы натоліцеся гароднінай і бялкамі ды з'ясце менш простых вугляводаў, якія, як правіла, утрымліваюць менш пажыўных рэчываў і больш калорый.

Аднак, адзначаюць эксперты, не варта імкнуцца да змены сваіх звычак у паслядоўнасці прыёму ежы, бо гэта можа выклікаць разлад харчовых паводзін.

Па словах доктара Гес, ужыванне вялікай колькасці гародніны пры кожным прыёме ежы важнейшае, чым занадта пільная ўвага да парадку прыёму ежы.

Каментары1

  • з пустога ў парожняе
    27.08.2024
    Ніякай канкрэтыкі

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Лідара кенійскай секты, які замарыў голадам 190 дзяцей, прысудзілі да 200 гадоў турмы

Акцёр з расійскага серыяла «Ранеткі» памёр ад курынай косткі ў горле1

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе37

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць