Грамадства1818

Тараканы ў халадзільніку, цвіль і абадраны паркет. За паўгода арандатары з Афрыкі знішчылі кватэру мінчукоў

Кватэра Марыны, якую яна здавала ў арэнду, зараз выглядае жахліва. Халадзільнік страшна адкрываць, бо ў ім пасяліліся тараканы, цвіль разраслася на столі, падваконніках і ў ваннай, матрац увесь у плямах, а паркет выглядае так, быццам па ім ездзілі машыны. Усё гэта — вынік гаспадарання арандатараў з Афрыкі, якія літаральна за паўгода ператварылі дагледжанае жытло ў сапраўднае пекла, піша Onliner.by.

Бяскрыўдны пачатак гісторыі

Марына з мужам займаюцца стандартным арэндным «бізнэсам» — здаюць сваю трохпакаёвую кватэру на Цікоцкага. Робяць гэта афіцыйна: па дамове, з аплатай падаткаў.

— Мы самі жылі ў гэтай кватэры да нараджэння двайнят, — расказвае жанчына. — Потым на некаторы час здалі яе беларусам. Пасля жылі грузіны — цудоўныя хлопцы. У іх заўсёды пахла віном і чурчхелай, усё было чыста і акуратна.

Летась, калі прыйшоў час шукаць новых кватарантаў, мы па звыклай схеме размясцілі аб’яву, вызначылі кошт арэнды ў $500 па курсе і пачалі чакаць водгукаў.

Кватэра да:

Званок паступіў прыкладна праз паўтары гадзіны — жыллём цікавіліся замежныя грамадзяне. Яны прыйшлі на прагляд, абмеркавалі ўмовы, і абодва бакі пагадзіліся.

— Я прасіла мужа пачакаць і пашукаць іншых арандатараў, але ў выніку мы вырашылі зацвердзіць першых, хто адгукнуўся.

Паола, Сісока, Мата Жэрвэ — выхадцы з Конга і Гвінеі. Малодшаму 23 гады, старэйшаму — 29. Яны прадставіліся студэнтамі БНТУ. У Мінску, паводле іх слоў, атрымлівалі другую вышэйшую адукацыю, таму і шукалі жыллё.

Дамову арэнды ўладальнікі заключылі 27 жніўня 2024 года, узялі заклад, аформілі часовую рэгістрацыю ўсім траім афрыканцам і разышліся.

Пачынаецца дзіўнае

Марына прызнаецца, што плацяжы паступалі рэгулярна: грошы добрасумленна пералічваліся на картку або перадаваліся асабіста на нейтральнай тэрыторыі.

— А ў лістападзе яны паведамілі, што адзін з іх сяброў знік, пакінуўшы ў кватэры пашпарт, — працягвае гаспадыня. — Я звярнулася ў міліцыю з просьбай, па-першае, яго адшукаць, а па-другое, дапамагчы з выпіскай з кватэры. Але справа не зрушылася.

Пасля загадкавага знікнення Сісока хлопцы прывялі новага сябра — Нэрыя. Марына аформіла яму часовую рэгістрацыю па іншым адрасе, дазволіўшы жыць разам з астатнімі. Прыкладна ў гэты ж час муж і жонка паехалі ў адпачынак.

Але спакой доўжыўся нядоўга. Жыхары звязаліся з імі з просьбай купіць пральную машыну.

— Куплю і дастаўку мы аформілі анлайн. Спецыялісты, якія ўсталёўвалі тэхніку, пасля патэлефанавалі і сказалі, што ў кватэры страшэнная антысанітарыя. Папрасілі звярнуць увагу.

Жыхары абяцалі навесці парадак да вяртання гаспадароў. Але ўжо на наступны дзень яны шакавалі паведамленнем, што больш не знаходзяцца ў Беларусі.

А далей — поўны трэш

Змест паведамлення выглядаў падазрона, а калі дакладней — незаконна. Каб з’ехаць з арандаванай кватэры, трэба афіцыйна скасаваць дамову. Але гэта было яшчэ паўбяды.

Пара прыехала, адкрылі дзверы і застылі ў жаху.

Кватэра выглядала так, быццам у ёй гадамі жылі асацыяльныя элементы, хаця прайшло ўсяго шэсць месяцаў з моманту засялення афрыканцаў.

Уборка, відавочна, ніколі не праводзілася.

Асаблівы «шык» быў у халадзільніку: талеркі з цвіллю і хлеб, натоўпы тараканаў і невыносны пах.

У спальні сітуацыя не лепшая.

Паркет у гасцінай мае патрэбу ў тэрміновым рамонце. Цвіль распаўзлася па кутах, сценах і столі:

Ванны пакой:

Дарэчы, пакідаючы абжытыя метры, афрыканцы пакінулі ў кватэры шмат дзіўнага: некалькі пашпартоў на незнаёмыя ўладальнікам імёны, чамадан з чыімсьці адзеннем, жаночыя рэчы, сваю мясцовую валюту.

Марына іранізуе: у ваннай стаяла шмат сродкаў для інтымнай гігіены, гэта значыць хлопцы ахайныя, праўда толькі ў дачыненні да сябе, а не дома, у якім жывуць.

Жыльцы спачатку выходзілі на кантакт неахвотна, спасылаючыся на «жалезны аргумент», што яны знаходзяцца за межамі краіны. Пазней і зусім перасталі адказваць.

Марына падлічвае страты:

— Выдаленне цвілі на кухні і ў ваннай абыдзецца ў 800—900 рублёў. Генеральнае прыбіранне будзе каштаваць $200—300. На адным з ложкаў ляжаў зусім новы матрац, які цяпер выглядае так, быццам на ім спалі бамжы. Хімчыстка матраца — $100. Трэба адрамантаваць паркет, пафарбаваць сцены і выбяліць столі.

На ўсе працы спатрэбіцца прыкладна $3000. Гэта роўна тая сума, якую мы атрымалі за гэтыя паўгода ад арандатараў.

Сітуацыя будзе вырашацца з прыцягненнем міліцыі і ў судовым парадку

— Мы будзем выклікаць міліцыю, складаць акты аб нанясенні шкоды маёмасці. Кватэра застрахаваная, але пакуль не ведаем, ці пакрые страхоўка такі выпадак. Таксама неабходна афіцыйна выпісаць арандатараў. Гэта робіцца праз суд, таму зараз мы наймаем адваката. На гэта спатрэбіцца прыкладна $400, — падсумавала Марына.

Каментары18

  • Злобный вожык
    07.03.2025
    Black Lives Matter, yopta.
  • Нат
    07.03.2025
    Ну, видимо им удалось нелегально перейти границу с Польшей или Литвой
  • .
    07.03.2025
    Усё тое ж самае цалкам здольны ўчаніць(і ўчыняюць) беласнежныя славяне
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У 44 гады памёр палітвязень з Быхава3

У 44 гады памёр палітвязень з Быхава

Усе навіны →
Усе навіны

Жонка Арцёма, які эміграваў у Іспанію з сям’ёй і застаўся там адзін, адказала, чаму ў Баранавічах лепш, чым у Барселоне35

Колькі год спатрэбіцца працаваць мінчуку з медыянным заробкам, каб купіць «двушку» ў панэльцы

У Беларусі з Fanta знік натуральны сок — цяпер толькі араматызатары і фарбавальнікі3

Беларускія турысты прыехалі на мора ў ААЭ, але мясцовыя пляжы аказаліся ў мазуце2

Зорка «Сэксу ў вялікім горадзе» расказала пра сумесны ўікэнд з жонкай у Парыжы з іх агульным сынам1

Расіяне ўдарылі па Запарожжы: загінула жанчына, колькасць параненых расце

У Беларусі зацвердзяць спіс самых выбітных беларусаў у гісторыі21

Пасля розгаласу міліцыя дала тлумачэнні наконт начной бойкі замежнікаў у Гомелі18

У Беларусі апошні чырвоны ўзровень небяспекі з-за пылку. Гэта вельмі моцны алерген2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 44 гады памёр палітвязень з Быхава3

У 44 гады памёр палітвязень з Быхава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць