Грамадства11

Выйшаў на свабоду экс-кіраўнік творчай суполкі «Пагоня» Генадзь Драздоў

Палітзняволены мастак правёў у зняволенні два з паловай гады. За кратамі ён перанёс два інсульты, піша «Вясна».

Фота: Радыё Свабода

Генадзь Драздоў — мастак, у 2011—2016 гадах узначальваў Раду творчай суполкі «Пагоня».

Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Рагачоўскім раёне. Скончыў у 1979 годзе Мінскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава, у 1989-м — Беларускую акадэмію мастацтваў. У мастацкіх выстаўках бярэ ўдзел з 1981 года.

Драздоў быў затрыманы ў жніўні 2022 года. Спачатку яму далі 15 сутак, але не выпусцілі, завялі крымінальную справу.

Мастака абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК). Вясной 2023 года яму прызначылі тры гады калоніі.

Тэрмін Драздоў адбываў у шклоўскай калоніі №17, адкуль, па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю па заканчэнні тэрміну напрыканцы лютага 2025 года.

Вядома, што зімой 2023 года Генадзя змяшчалі ў ШІЗА. У няволі мастак перанёс два інсульты.

Каментары1

  • Андрусь
    07.03.2025
    Выйшаў проста з-за кратаў. Але на на волю.

Цяпер чытаюць

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары21

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Усе навіны →
Усе навіны

Сеул пасварыўся з Кіевам праз паўночнакарэйскіх ваеннапалонных12

У Віцебску на аўкцыён выставілі Смаленскі рынак

У Беларусі ў найбліжэйшыя гады павінны з'явіцца панэльныя хмарачосы. Нават на 53 паверхі!4

Кампанія Disney перазапусціць мультсерыял «Чорны плашч»2

Дрон пацэліў у офісны будынак у Кіеве. Пяцёра загінулых2

18‑гадовы беларускі футбаліст перайшоў у топавы турэцкі клуб1

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ17

Басіст «Пятлі», яго 18‑гадовы сын і зорка «Разбітага сэрца пацана» — расказваем пра беларускамоўны гурт Prypiać, які прэзентаваў аўтарскую «Калыханку»11

У Мінску пачалі судзіць трох беларусаў, якім павесілі «тэрарызм» і «здраду дзяржаве». Аднаго з іх затрымалі ў Крыме7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары21

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць