Здарэнні33

Раварысту з Мінска, які збіў пешахода, далі рэальны тэрмін

Вынесены прысуд 42-гадоваму жыхару Мінскага раёна, які, кіруючы электрароварам, наехаў на пешахода. Пра гэта Мінск-навінам паведамілі ў пракуратуры Савецкага раёна.

Ілюстрацыйнае фота e-velociped.com

Увечары 13 лістапада мужчына ехаў на электраровары па ходніках па вул. Якуба Коласа ў напрамку вул. Б. Хмяльніцкага з хуткасцю 39,2 км/г і, праявіўшы няўважлівасць, ён наехаў на 35-гадовага пешахода, які рухаўся яму насустрач.

Ад сутыкнення абодва ўпалі на ходнікі.

Дзяўчына, якая стала сведкай здарэння, вызвала хуткую дапамогу.

Пацярпелага з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі даставілі ў бальніцу.

Медыцынская дапамога спатрэбілася і веласіпедысту — у яго была рваная рана на ілбе.

У дачыненні да раварыста завялі крымінальную справу.

Ён цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў зробленым.

— Абвінавачаны працуе электрагазазваршчыкам у прыватнай кампаніі, мае на ўтрыманні малалетняе дзіця, — пракаментавала старшы памочнік пракурора Савецкага раёна Анастасія Маліко.

Суд прызнаў яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 321 КК («Парушэнне правілаў, што забяспечваюць бяспечную працу транспарту») і прызначыў паўтара года хатняй хіміі.

Каментары3

  • мароз
    07.03.2025
    Не, ну 40 км/г - хуткасць не для ходнікаў.
  • 90
    07.03.2025
    помнится, как за 1 удар палкой и синяк другому двухколесному 5 лет строго режима дали, а тут за тяжкие телесные всего 1.5 химии
  • Каких ходников?Польша - это вон туда
    08.03.2025
    мароз, Невероятный

Цяпер чытаюць

Лукашэнка пра вызваленне палітвязняў: Хочуць застацца ў Беларусі — калі ласка6

Лукашэнка пра вызваленне палітвязняў: Хочуць застацца ў Беларусі — калі ласка

Усе навіны →
Усе навіны

Прыцкераўская прэмія 2026 года дасталася чылійцу, які стварае міражы. Яго эстэтыка крохкасці перамагла манументальны пафас1

Электрамабіль ці аўтамабіль? Чыноўнікі падлічылі, што танней4

Ці шмат сёлета чакаецца кляшчоў, камароў і мошак?4

У прыгарадзе Дэтройта адбыўся напад на сінагогу са стралянінай

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць29

Сталі вядомыя падрабязнасці падрыхтоўкі тэракта ў маскоўскім «Крокусе» два гады таму5

Англійскі ліс паўтарыў подзвіг янота Сені і цяпер асвойваецца ў Амерыцы3

Пентагон здолеў здабыць сакрэтную расійскую зброю, якая выклікае «гаванскі сіндром», і пратэставаў на жывёлах16

На рынку ў Ждановічах запэўнілі, што ён не знікне, а толькі перабудуецца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка пра вызваленне палітвязняў: Хочуць застацца ў Беларусі — калі ласка6

Лукашэнка пра вызваленне палітвязняў: Хочуць застацца ў Беларусі — калі ласка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць