Вайна1010

Расійскія войскі здзейснілі хуткі прарыў у Курскай вобласці і амаль адрэзалі частку групоўкі УСУ ад асноўных сіл

Далейшае прасоўванне расійскай арміі можа пагражаць поўным акружэннем усёй групоўкі УСУ ў Курскай вобласці.

Фота: Russian Defense Ministry Press Service photo via AP

Расійскія вайскоўцы амаль дайшлі да мяжы з Украінай у паўднёвай частцы кантраляванага УСУ выступу ў Курскай вобласці, сведчаць звесткі ўкраінскага OSINT-праекта DeepState.

У выніку частка падкантрольнай украінскім войскам тэрыторыі апынулася практычна адрэзаная ад асноўнага выступу. Далейшае прасоўванне расійскай арміі можа пагражаць поўным акружэннем усёй групоўкі УСУ ў Курскай вобласці сказаў «Агенцтву» эксперт Conflict Intelligence Team (CIT).

Пачатак прасоўвання ў паўднёвай частцы выступу DeepState зафіксаваў у чацвер: тады ў «шэрую зону» (не кантралюе ніводны з бакоў) перайшло сяло Курылаўка (каля 5 км на поўдзень ад Суджы).

Расійскі ваенкар Юрый Кацянок пісаў пра захоп Курылаўкі. Амерыканскі інстытут вывучэння вайны (ISW) аднёс і захоп, і прасоўванне расійскай арміі ў гэтым раёне да непацверджаных заяваў.

Да пятніцы, згодна з картай DeepState, расійскія войскі прасунуліся яшчэ далей і амаль выйшлі да расійска-ўкраінскай мяжы.

Падкантрольная УСУ тэрыторыя Курскай вобласці вакол Гуева (11 км на поўдзень ад Суджы) і Горналь (15 км) аказалася практычна адрэзанай ад асноўнага выступу.

Гэта прасоўванне расійскіх войскаў пацвердзіў расійскі праваенны тэлеграм-канал «Два маёры». Паводле звестак канала, расійскія вайскоўцы прайшлі да 4 км углыб кантраляванай праціўнікам тэрыторыі.

DeepState тлумачыць прасоўванне расійскіх вайскоўцаў у Курскай вобласці тым, што Расія выкарыстоўвае ў атаках вялікую колькасць паўночнакарэйскіх вайскоўцаў.

У Курскай вобласці склалася сур'ёзная для ўкраінскіх вайскоўцаў сітуацыя, сказаў эксперт CIT: «Расійскія вайскоўцы набліжаюцца да дарогі Суджа — Сумы, якая з'яўляецца асноўнай лагістычнай артэрыяй для групоўкі УСУ ў Курскай вобласці, цяпер і з паўднёвага ўсходу». Раней расійскія вайскоўцы наблізіліся да гэтай дарогі з іншага боку (наступ ідзе ад вёскі Свярдлікава), сур'ёзна ўскладніўшы лагістыку УСУ. «У выпадку выхаду УС РФ у раён КПВВ [памежнага пераходу] «Суджа» групоўцы УСУ пагражае поўнае акружэнне», — растлумачыў эксперт.

Усяго за няпоўны тыдзень Украіна страціла кантроль над 52,9 кв км у Курскай вобласці, сведчаць звесткі DeepState. Зрэшты, частка гэтых страт магла адбыцца раней, а на гэтым тыдні толькі зафіксавана, тлумачыў раней эксперт CIT.

Зараз пад кантролем УСУ ў Курскай вобласці, па дадзеных DeepState, застаецца 354,5 кв км тэрыторыі. Агульная плошча зоны баявых дзеянняў — 544,5 кв км.

Каментары10

  • политзек
    07.03.2025
    Что за х***ю они несут?
    обе группировки имеют прямой и непосредственный доступ к границе Украины и имеют возможность как вернуться на свою территорию, так и взять в клещи этот "прорыв"..
    это что угодно, но не окружение.
    откуда берутся эти "эксперды"?
  • всё
    07.03.2025
    После блокировки разведданных трампом и запрете целеуказании хаймарсам, Россия может сосредатачивать любое количество войск без их поражения с стороны ВСУ.
    Начал работать второй фронт против Украины, открытый трампом и США.
  • Квартал 95
    07.03.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць