Усяго патроху2020

Пранк з «мінскімі Патрыкамі» выйшаў з-пад кантролю

З’явіўся цэлы праект-паблік, прысвечаны свецкаму жыццю на Карла Маркса. Менавіта гэтую вуліцу некаторыя называюць у гонар маскоўскіх Патрыяршых прудоў.

Хранікесамі падзей вуліцы сталі фэшн-інфлюэнсарка Руслана Карахоева і вядучая Крысціна Джунько.

«Свецкае жыццё горада, цікавыя людзі і іх думкі, рэпартажы з закрытых імпрэз і абсалютны эксклюзіў. Як кажуць, поўны шоу маст гоў он», — апісваюць блогеркі свой праект, які яны хочуць развіць да маштабаў партала.

Стваральніцы «Цяжкога Маркса» (мінскіх Патрыкаў) Руслана Карахоева і Крысціна Джунько

У адным са сваіх ролікаў аўтаркі задаюць мінакам на вуліцы Маркса пытанне, чаму гэтую вуліцу, уласна кажучы, і называюць Патрыкамі. Адказы збольшага зводзяцца да дабрабыту наведнікаў:

«Прыязджаюць дарагія машыны і атмасфера, як у Маскве».

«Тут вельмі шмат рэстаранаў і ўсе прыязджаюць папантавацца, дзяўчаты за хлопцамі».

«Тут размяшчаюцца самыя дарагія рэстараны, прайс высокі, дарагія машыны, дарагія людзі».

У каментарах да відэа людзі задаюцца пытаннем: «Гэта беларусы?» Не ўсім спадабалася падобнае перайманне: «Блін, навучыцеся быць дарослымі. «Мінскія Патрыкі» — нейкае вартае жалю перайманне».

«Галоўнае — пасля мінскіх Патрыкаў не трапіць у мінскую Бутырку», — пажартаваў адзін з карыстальнікаў.

У іншых роліках, якія ўжо паспелі апублікаваць у інстаграме і тыктоку праекта, вядучая высвятляе ў мінакоў стаўленне да сайтаў знаёмстваў, а таксама, колькі мусіць зарабляць мужчына ці колькі яму варта выдаткаваць на першае спатканне, каб жанчына абавязкова сказала «так».

Сам канцэпт апытанак з вуліц горада на тэмы моды, стылю, адносін, грошай зрабіўся шалёна папулярным у Расіі. «Цяжкі Маркс» спрабуе заняць гэтую нішу ў Беларусі.

«У тыктоках бачу і думаю: «Што, толькі ў Маскве распытваюць так? Трэба ўжо і ў Мінску», — абрадавалася адна з апытаных.

Каментары20

  • Лёлік з-пад Лімасола
    16.09.2024
    гэта комплекс правінцыі
  • Сам мянчук
    16.09.2024
    І твары расійскія, і прозвішчы Карахоева і Джунько. Абодва прозвішчы б'юцца ў гугле, у Расіі такіх шмат. Масква выціснула нашых актыўных людзей, каб на іх месца прыходзілі карахоевы і караевы. Выпаленая зямля з мардахамі рускіх баб. Чарнобыльская зона проста.
  • .
    16.09.2024
    Сам падыход да назваў "мінскія ...", "беларускія ..." выпінае правінцыйныя комплексы.
    Колькі ўжо было ў журналістаў, інфлюенсераў і хранікес "мальдзіваў", "венецый", "версалёў"...

Цяпер чытаюць

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну24

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Усе навіны →
Усе навіны

«А дзе ўсе?» Белдзяржцырк шукае адразу 15 работнікаў. У каментарах — шапіто6

АНТ запусціла інтэлектуальнае шоу, у якім трэба адгадваць кадры з расійскіх серыялаў «Універ» і «Татавы дочкі»13

Амерыканская паліцыя атрымала ШІ-інструмент, які вызначае дом па адным фота інтэр’ера2

Як за паўкватэры: беларусы падлічылі, колькі аддалі за арэнду жылля ў Мінску за доўгія гады7

КНДР выпрабавала балістычную ракету і заявіла пра «вялікі поспех»

У воку выявілі невядомую раней сістэму ачышчэння. Гэта можа дапамагчы ў барацьбе са слепатой1

Удар па Харкаве: параненыя 11 чалавек, пад заваламі дома знайшлі целы трох чалавек

Навукоўцы хочуць уключыць тэрыторыю былога Кахоўскага вадасховішча ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА

«Яна змяніла маё жыццё». Маляваныч сустрэў каханне — гэта беларуская мастачка8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну24

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць