Грамадства1212

Латыша затрымалі ў Беларусі за бела-чырвона-белую палоску на каўняры курткі?

Такую версію выказалі ў твітары.

Эмілс Асарс у куртцы з чырвона-белай палоскай на каўняры. Фота з твітара FreeBelarus

Латвійскія валанцёры з арганізацыі па падрымцы беларусаў FreeBelarus апублікавалі фота Эмілса Асарса ў куртцы з бела-чырвона-белай палоскай на каўняры і выказалі здагадку, што менавіта яна магла стаць прычынай затрымання хлопца ў Беларусі.

@nashaniva У Беларусі за БЧБ-палоску затрымалі грамадзяніна Латвіі? #беларусь #латвия #латвия #граница #переезд #верхнедвинск #верхнядзвінск #бчб #флаг #нашаніва ♬ Mysterious and sad BGM(1120058) - S and N

Нагадаем, што паводле інфармацыі ад сваякоў, ён выехаў раніцай 11 верасня. Асарс кіраваў аўтамабілем Chrysler і павінен быў адвезці знаёмую жанчыну ў Верхнядзвінск. Ён планаваў уехаць у Беларусь праз памежны пункт «Патэрніекі — Грыгараўшчына» каля 10:00.

12 верасня на тэлефон сваякоў паступіў званок з беларускага нумара, у якім сцвярджалася, што Асарса затрымала міліцыя.

Звязацца з гэтым нумарам паўторна не ўдалося, а афіцыйнай інфармацыі ад беларускіх памежнікаў не паступала. Тэлефон самога Асарса з моманту затрымання застаецца адключаны.

Латвійская паліцыя праінфармаваная і занялася пошукамі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары12

  • 2
    17.09.2024
    Ментам больше не чем занятся.
  • Самотны вандроўнік
    17.09.2024
    Нават страшна прызнацца! Не ведаю, як сёння, але ў 1990-я беларускія праваслаўныя святары (і, напэўна, расейскія) хадзілі вось з такімі б/ч/б нашыўкамі на рукавох! Я тады пацікавіўся -- чаму? Сказалілі, што гэта -- сымбаль Ісуса Хрыста. Ісус Хрыстос -- экстрэміст? Ну, так! Выгнаў гандляроў з храма!
    У мяне ёсць джынсы, набытыя ў краме гадоў 15 таму -- з такой самай б/ч/б паласой ў раёне пояса. Заўважце, пашытыя, як і ў гэтага мальца латыша куртка -- на фабрыцы.
    Што гэта за такая недакраіна??? Класікі беларускай літаратуры тыпу Дуніна Марцынкевіча і Купалы -- экстрэмісты! Нацыянальныя героі -- накшталт Каліноўскага -- экстрэмісты! Увесь народ -- экстрэмісты. Усе госці краіны -- экстрэмісты!
    Кабздзец! Поўны кабздзец! Гэтых калгаснікаў ужо нішто не спыніць -- пойдуць да канца -- пакуль адсюль не з'едуць усе Беларусы! Спыніць можа толькі знешняя сіла! Але, калі пасля гэтага абвесцяць новыя свабодныя выбары -- ізноў выберуць сабе цара з калгаснікаў!!! І толькі таму, што адсюль усе нармальныя людзі з'ехалі, а засталіся толькі розныя ябацькі і мянты...
  • Хмм
    17.09.2024
    Яшчэ і на беларуса падобны, і з бчб.
    Два злачынствы ў адным чалавеку (для прарасейскага Губазіка).

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць