Грамадства3737

Ці гатовы Кавалеўскі весці перамовы з Віктарам Лукашэнкам?

«У яго ёсць досыць зразумелыя прабеларускія погляды на сітуацыю».

Валерий Ковалевский Виктор Лукашенко Валерый Кавалеўскі Віктар Лукашэнка Valery Kovalevsky Viktor Lukashenko
Валер Кавалеўскі і Віктар Лукашэнка. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай, прэс-служба Лукашэнкі

Падчас эфіру на «Еўрарадыё» з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерам Кавалеўскім абмяркоўвалася сярод іншага пытанне нацыянальнага прымірэння. У Кавалеўскага спыталі, ці стаў быў ён весці перамовы з Віктарам Лукашэнкам, з якім вучыўся на адным курсе. 

На думку палітыка, у такім варыянце ёсць «неблагі патэнцыял» дзякуючы гісторыі адносін паміж імі і наяўнасці пэўнага ўзаемнага даверу. Да таго ж, і біяграфіі ў іх падобныя.

«Мы абодва выходзім з вёскі, з вельмі сціплых, прыземленых умоваў жыцця на пачатковым этапе станаўлення. Мы абодва прыехалі ў Мінск як студэнты новага аддзялення міжнародных адносін у Белдзяржуніверсітэце. І мы абодва праходзілі этап адаптацыі да гарадскіх умоў, дзе нам трэба было ўзаемадзейнічаць, а часам канкурыраваць з аднакурснікамі, якія былі значна больш упэўненымі і падрыхтаванымі».

Кавалеўскі адзначае, што ад магчымасці перамоваў з Віктарам Лукашэнкам ён бы не адмовіўся. Палітык сцвярджае, што з уласнага досведу камунікацыі са старэйшым сынам дыктатара бачыць, што ў «яго ёсць досыць зразумелыя прабеларускія погляды на сітуацыю».

Кавалеўскі заўважыў, што «ўпэўнены ў тым, што ёсць агульныя каштоўнасці». «І незалежнасць Беларусі — тое, што аб'ядноўвае абсалютную большасць беларусаў, незалежна ад таго, па які бок барыкад яны знаходзяцца».

Былы дыпламат мяркуе, што Віктар Лукашэнка — той прадстаўнік сістэмы, з якім можна размаўляць і шукаць кампрамісы:

«Будзе кампраміс. І нам не атрымаецца з першага кроку адбудаваць краіну, якая будзе абсалютна дэмакратычнай, з трывалай незалежнасцю і суверэнітэтам, абсалютна праеўрапейскай, якая адразу пачне рухацца ў той кірунак. І ўсе людзі адразу здымуць свае акуляры і скажуць: «Мы браты і сёстры, і ў нас няма прэтэнзій адно да аднаго».

Будзе вельмі складаны шлях. Да яго трэба быць падрыхтаваным хаця б ментальна, разумець, што гэтыя складанасці будуць. Калі гэта будзе Віктар Лукашэнка, то гэта не самы кепскі варыянт для вядзення перамоваў».

Пра тое, ці трэба еўрапейскім паслам вяртацца ў Мінск

Валер Кавалеўскі ў эфіры падтрымаў таксама ідэю вяртання заходніх дыпламатаў у Беларусь. Ён лічыць, што гэта мае значэнне для захавання суверэнітэту і незалежнасці нашай дзяржавы.

Паводле Кавалеўскага, у 2024 годзе варта задацца пытаннем, ці не вычарпаў сябе гэты крок — адкліканне еўрапейскіх дыпламатаў у 2020-2021 гадах.

«Я думаю, што з пункту гледжання беларусаў, якія жывуць у Беларусі, жывуць у Мінску, усё ж такі было б спакайней бачыць, што побач працуюць амбасадары — высокапастаўленыя прадстаўнікі краін, якія падтрымліваюць незалежную, суверэнную, дэмакратычную, еўрапейскую Беларусь. Каб не толькі Расія і Іран кіравалі ў Мінску, праводзячы свае тэмы, свае наратывы і рэалізоўвалі свае інтарэсы, але каб там былі і тыя краіны, якія сапраўды дбаюць пра Беларусь як пра незалежную краіну».

Як дыпламат у мінулым, Кавалеўскі нагадаў, што прысутнасць амбасадараў вельмі важная для збору інфармацыі, сустрэчаў на высокім узроўні, каб даводзіць сваю пазіцыю. Пашырэнне консульскага штату ўплывае на мабільнасць беларусаў.

«Трэба тут бачыць і іншыя формы: гэта і сустрэчы з грамадзянскай супольнасцю, гэта сустрэчы са сваякамі, з роднымі, з сем'ямі палітычных зняволеных, ці з былымі палітзняволенымі. Гэта таксама і сустрэчы з афіцыйнымі асобамі дзеля таго, каб даводзіць сваю інфармацыю, рабіць дэмаршы, пратэсты, задаваць пытанні, удакладняць — і збіраць інфармацыю пра тое, што робіцца ў Беларусі, і гэтую інфармацыю трансляваць у свае сталіцы дзеля таго, каб уплываць на палітыку па Беларусі».

Каментары37

  • Жвір
    18.10.2024
    Спадар Кавалеўскі бачыць перад сабою В.Лукашэнку 25-ці гадовай даўніны і цьвердзіць, што з тым В.Лукашэнкам можна дамаўляцца. Дык і сам дыктатар 50 гадоў таму быў пэўна здольны на нешта іншае і на базе іншых каштоўнасьцяў, якія дыктавала тагачаснае ягонае жыцьцё. Чаму б Кавалеўскаму не паперамаўляцца сёньня, але з Лукашэнкам дваццацігадовага ўзросту ?
    Не, ідэя, канечне ж, мае права на існаваньне, але ня больш за тое, бо трэба быць рэалістам, трэба абапірацца на рэальнасьць і на досьвед сучаснага стану. Ня бачна, каб Кавалеўскі прымаў гэта да ведама й трымаў у розуме.
  • Аматар БРЦ
    18.10.2024
    Праблема ёсць. АСАМ, якім фатычна кіруе Віця Лукашэнка - гуляе галоўную ролю ў стварэнні міграцыйнага крызісу. А "прабеларускасць" поглядаў Віці Лукашэнкі, якую ён ніколі не дэманстраваў, абумоўлена выключна жаданнем зняцця санкцый і легалізацыі мільярдаў на Блізкім усходзе, "честно нажитых непосильным трудом" за час генеральства пад дахам таты-дыктатара.
  • 777
    18.10.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Лукашэнка расказаў пра забойства апазіцыянера, якое нібыта адбылося тры дні таму18

Лукашэнка расказаў пра забойства апазіцыянера, якое нібыта адбылося тры дні таму

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, абвінавачанага ў падрывах цягнікоў на БАМе, асудзілі ў Расіі на 22 гады1

Бутан выдзеліць 10 тысяч біткойнаў на развіццё футурыстычнага «Горада ўсвядомленасціі»

«З нас смяяліся ва ўсім свеце. Яны больш не смяюцца». Трамп выступіў са зваротам да нацыі. Пра што гаварыў?20

Павел Севярынец прыехаў у Варшаву ФОТАФАКТ7

Алена Ланская прызналася, што ейны бацька памёр ад каранавірусу ў разгар пандэміі12

ЗША правядуць у Маямі перамовы з Расіяй аб завяршэнні вайны супраць Украіны2

Чаму некаторыя людзі заўсёды спазняюцца? Вызначылі пяць чыннікаў4

Каты мяўкаюць часцей, калі вітаюць гаспадароў3

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка расказаў пра забойства апазіцыянера, якое нібыта адбылося тры дні таму18

Лукашэнка расказаў пра забойства апазіцыянера, якое нібыта адбылося тры дні таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць