Кіно77

Рэпатрыянт з Мінска зняў у Ізраілі серыял, які рве мясцовыя рэйтынгі

Пры канцы лютага 2025-га ў Ізраілі выйшла першая серыя «Рускага падвор'я», знятая ўраджэнцам Мінска Яўгенам Руманам у пары з Дзмітрыем Малінскім. «Рускае падвор'е» — гэта ўласная назва аднаго са старых раёнаў Іерусаліма, у якім адбываюцца падзеі. Серыял стаў падзеяй у Ізраілі і ўжо перакладзены на іншыя мовы. 

Падзеі серыяла разгортваюцца напачатку 1990-х у Іерусаліме.

Ноччу на вуліцы забіта рэпатрыятка з СССР Вольга Кіпніс, на лбе выразана лічба — 37. Смерць наступіла ад спынення сэрца. 

Напачатку справа здаецца простай: у Вольгі ёсць муж без алібі, які яўна хлусіць пра тое, чым займаўся ў ноч смерці жонкі. У выніку ён прызнаецца ў забойстве. Але следчы Іегуда (Якаў Зада Даніэль), які ўзяўся за справу, знаходзіць прычыны самаагавору мужа — ён не хоча прызнавацца ў таямніцах асабістага жыцця, каб не згубіць яшчэ і сына. 

Следства знаходзіцца ў тупіку, але тут адбываецца падзея: у Ізраіль да Іегуды прылятае расіянін Андрэй (Анатоль Белы), які прадстаўляецца бацькам асуджанага да смяротнага пакарання ў СССР хлопца. Сыну мужчыны інкрымінуюць шэраг забойстваў з асаблівай жорсткасцю, у ходзе якіх ён выразаў таксама на лбе сваім ахвярам лічбы. Хлопец чакае расстрэлу ў СССР, але забойства ў Іерусаліме, пра якое бацька прачытаў у газеце, адзін у адзін падобна да тых, у якіх абвінавачваюць яго сына. 

Серыял лёгкі і з загадкамі, расповед адбываецца ў зразумелым тэмпе, без зацягванняў. 

Сцэны, якія па сюжэце адбываюцца ў Пецербургу, былі знятыя ў Венгрыі — аўтары не сталі здымаць у Расіі. Ад любога сцэнарнага ці фінансавага партнёрства з расійскімі студыямі стваральнікі адмовіліся.

Адну з галоўных роляў выконвае ўраджэнец Украіны, заслужаны артыст РФ Анатоль Белы. У 2022 годзе Белы з'ехаў з Расіі ў Ізраіль, асудзіўшы вайну. У Расіі прызнаны «іншаагентам». 

Аўтарства сюжэту і рэжысура належыць Яўгену Руману і Дзмітрыю Малінскаму. Яўген Руман нарадзіўся ў 1979 годзе ў Мінску, у 1990 рэпатрыяваўся з сям'ёй у Ізраіль, скончыў Універсітэт Тэль-Авіва. 

Яўген Руман і Дзмітрый Малінскі, фота: www.newsru.co.il

Каментары7

  • даведка
    20.04.2025
    Анатолий Белый по родителям Вайсман.
  • Ганаруся
    20.04.2025
    Яшчэ адзін "не дабіуся нічога".
    Дзякуй за добрую навіну.
  • бабруйчанін
    20.04.2025
    Ганаруся, ))) Нагадаю 2021 Діма Быкофф в Адэса з выступам Что бы мне не говорілі Адэса рускі город І дзесці там восторжэнный Чалый..Пасля 2014 Крым Данбас..
    Там і Оскара Масква дабілась 2025 )) І рускі квартал дабіваецца Раднянскі у Масква " кадэты" белая гвадыя а зараз маралізірует..

Цяпер чытаюць

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне5

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы палітычны крызіс, справакаваны змаганнем за Канстытуцыйны трыбунал. Наўроцкі развярнуў самалёт і тэрмінова вярнуўся21

«Хто праз вёску едзе — спыняецца, фатаграфуе». Беларуска расказала пра гісторыю векавога дрэва на сваёй сядзібе2

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы27

У Польшчы будуць судзіць банду, якая рабавала грузавікі. З 13‑ці падсудных пяцёра беларусы

У «Белавія» расказалі, чаму ў авіякампаніі так шмат начных рэйсаў

Махляры нагрэлі двух мужчын на 101 чырвонай ружы

У Нарвегіі адрэагавалі на абразлівае выказванне Трампа з гумарам — падборкай дызайнерскіх прыбіральняў ФОТЫ1

«Не збіраюся стрымлівацца». Эстонскі прэм'ер адказаў на просьбу Пентагона не называць Пуціна пацуком6

«Белпошта» з 1 лістапада не будзе прымаць камерцыйных пасылак у Еўрасаюз3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне5

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць