Вайна11

Маці і сын, якія разам пакінулі «Азоўсталь», сустрэліся падчас учорашняга абмену праз тры гады палону

Падчас абмену палоннымі 19 красавіка з расійскага палону вярнуліся маці і сын Маргарыта і Руслан Вінаград. Яны разам вышлі з «Азоўсталі» 17 мая 2022 года і тры гады нічога не ведалі пра лёс адзін аднаго, паведамляе «Суспільне».

Фота: Дарына Каламіец

19 красавіка маці і сын убачыліся ў аўтобусе і змаглі ўпершыню за доўгі час абняцца. Зараз Руслану 22 гады.

Ён пісаў лісты маці, думаў, што яна ўжо вызвалена з няволі.

«Я дагэтуль не веру… Таму што мне снілася шмат такіх сноў… Ты выходзіш і абдымаеш сваіх дзяцей, абдымаеш сваю сям’ю… А потым, калі ўстаеш у шэсць раніцы, разумееш, што гэта сон… І гэта вельмі цяжка. І сёння я сустрэла яго. І кажу: «Калі гэта мой сон, не будзіце мяне!» — падзялілася Маргарыта.

У рамках перадвелікоднага абмену з расійскага палону вярнуліся 246 украінскіх вайскоўцаў, большасць з якіх — юнакі 2000-х гадоў нараджэння. Яшчэ 31 чалавека вызвалілі па-за межамі абмену.

Каментары1

  • Спадар
    20.04.2025
    Толькі перамогі Украіне!!!

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць