Грамадства2626

Паглядзіце, як упрыгожаць Кастрычніцкую плошчу да 9 мая ФОТА

1 418 элементаў мастацка-дэкаратыўнага афармлення размесцяць у сталіцы напярэдадні 9 Мая, паведамілі Мінск-навінам на прадпрыемстве «Мінскрэклама».

— Лейтматыў афармлення гэтага года — захаванне гістарычнай памяці пра ролю Савецкай арміі ў перамозе над фашысцкай Германіяй і вызваленні краін Заходняй Еўропы ад акупацыі, — адзначыла начальніца аддзела дызайну прадпрыемства «Мінскрэлама» Таццяна Бугаркова.

— На шляху да Вялікай Перамогі было зроблена 1 418 крокаў — столькі доўгіх дзён цягнулася Вялікая Айчыннай вайна, таму ў год такой знакавай даты вырашылі ўплесці ў канву ўпрыгожвання Мінска менавіта гэтую лічбу. Такая колькасць тэматычных кампазіцый, дызайнерскіх канструкцый і святочных інсталяцый размесціцца на плошчах і праспектах, раённых пляцоўках і ў гарадскіх парках сталіцы.

Кастрычніцкую плошчу ўпрыгожыць габарытная інсталяцыя з чатырох канструкцый, кожная вышынёй у 12 метраў. На ёй размесцяцца фота прасоўвання 1-га, 2-га і 3-га Беларускага франтоў, а таксама 1-га Прыбалтыйскага фронту.

Плошчу Незалежнасці ўпрыгожыць святочная кампазіцыя, а фасад Педагагічнага ўніверсітэта традыцыйна — 40-метровае тканінавае пано, выкананае ў ручной тэхніцы.

— Сёлета пано ва ўсіх адценнях чырвонага і залатога, што сімвалізуюць колеры Вялікай Перамогі, — удакладніла Т. Бугаркова. — Асноўнымі акцэнтамі стануць ордэн Айчыннай вайны, бутаньерка — яблыневая кветка щ абрамленні чырвона-зялёнай стужкі і фрагмент стылізаванага сцяга Перамогі. На праспекце Пераможцаў будзе экспазіцыя плакатаў, паштовак і марак савецкага часу, прысвечаных Вялікай Перамозе.

Святочныя канструкцыі з’явяцца каля гарадской ратушы, на плошчы Дзяржаўнага сцяга, побач з універмагам «Беларусь».

Лагатыпам 9 Мая 2025-га стане акцэнтная пяціканцовая зорка, контур якой аплятаюць стужкі ў колерах дзяржаўнай геральдыкі. У цэнтры — выгравіраваная золатам святочная дата, а на пярэднім плане — сімвалічная выява манумента Перамогі.

Шматлікія святочныя фотазоны арганізуюць на гарадскіх пляцоўках: сюжэтную «Песні пра вайну» — каля Камароўскага рынку, аб’ёмную з выявамі родаў войскаў Чырвонай Арміі — на плошчы Я. Коласа, з афішамі і фотадакументамі фільмаў пра вайну — каля кінатэатра «Перамога».

Каментары26

  • Беларусы, ігнаруйце лукашэнскія святы
    21.04.2025
    Беларусам трэба ігнараваць ўсе лукашыскія святы, як і яго штучныя "выбары".
    Пакажыце сіпатай крамлёўскай пачварэ, што ён па-за народам.
  • Ой
    21.04.2025
    Беларусы, ігнаруйце лукашэнскія святы, На майские много россиян, они и делают картинку с людьми плюс брсм и тд.
  • .
    21.04.2025
    Это повод для самовлюбленного идиота напялить на себя форму с большим количеством фейковых гербов. И кстати фуражка на нем сидит всегда криво, если застанете, то обратите внимание)

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Былы кіраўнік Службы бяспекі Лукашэнкі прадаў катэдж у Драздах за $1,2 мільёна13

«Адкрываецца кармушка, заглядвае гэты *ёбак Вадзім у акулярчыках і кажа: «Ну што ты, Сахарок!»11

У Кіеве расійскімі ўдарамі пашкоджана дэпо станцыі «Кіеў-Пасажырскі», дата– і бізнэс-цэнтры, жылыя дамы

Дрон трапіў па прапускным пункце на беларуска-расійскай мяжы. Ужо не першы раз1

Расія плануе на наступны год рэкордныя вайсковыя расходы 2

Ветэрынара з-пад Століна асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»1

Беларускія турмы ці турмы для беларусаў?19

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць