Грамадства44

Палітуцекача выклікалі ў польскую пракуратуру па запыце Беларусі. Што адбываецца?

Беларус Дзмітрый Плескачоў жыве ў Польшчы чатыры гады, і днямі ён наведваў польскую пракуратуру. Мужчыну выклікалі туды па запыце Беларусі наконт экстрадыцыі, пры тым што абвінавачваюць яго па палітычных артыкулах. Чаму так адбылося?

Каля пракуратуры ў Познані, 24 кастрычніка 2024 года. Справа налева: Марына Касінерава, Дзмітрый Плескачоў і Леанід Марозаў, дарадца Святланы Ціханоўскай па юрыдычных пытаннях. Фота: dissidentby 

Акрамя ліста ад пракуратуры, Дзмітрый атрымаў паведамленне ад беларускага МУС з прапановай звярнуцца ў «камісію па вяртанні». Там названыя восем артыкулаў, у якіх абвінавачваюць мужчыну. Гэта распальванне варажнечы (арт.130 ч.1), масавыя беспарадкі (арт. 293 ч. 3), арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці ўдзел у іх (арт. 342 ч. 1), заклікі да санкцый (арт. 361), стварэнне экстрэмісцкага фармавання (арт. 361-1 ч. 1), паклёп на Лукашэнку (арт. 367 ч. 1 і ч. 2), знявага Лукашэнкі (арт. 368), знявага прадстаўніка ўлады (арт. 369).

Кейс Плескачова пракаментавала «Нашай Ніве» праваабаронца Марына Касінерава, каардынатарка ініцыятывы dissidentby, якая займаецца гэтай сітуацыяй. Паводле яе словаў, гэтая гісторыя — першы публічны выпадак, калі да Польшчы звярнуліся з запытам экстрадзіраваць па палітычных справах беларусаў са статусам міжнароднай аховы:

«Дзмітрый мае статус дадатковай аховы і падаў усе неабходныя дакументы на этапе атрымання статусу. І калі польская дзяржава яго надае, значыць яна пацвярджае яго пераслед у Беларусі і небяспеку яго знаходжання там. 

Таму пытанне ўжо да Польшчы, як яны могуць і як будуць рабіць свае механізмы больш эфектыўнымі пры праверцы такіх запытаў з боку такіх дзяржаваў як Беларусь, якія могуць выкарыстоўваць гэтыя інструменты міжнароднай супрацы ў межах палітычнага ціску. Супраца [паміж дзяржавамі] на гэтым узроўні дазваляе выяўляць наркатрафік, гандаль людзьмі і іншыя злачынствы, але кожная краіна, у тым ліку Польшча, мусіць знайсці шлях, каб фільтраваць такія запыты».

Марына тлумачыць, што нават у Польшчы, дзе жыве багата беларускіх палітуцекачоў, не дасканала ведаюць, што адбываецца ў Беларусі.

Таму польская бюракратыя можа непаваротліва рэагаваць на спробы беларускай дзяржавы пераследваць беларусаў нават за межамі краіны і праз гэта ладзіць фармальныя праверкі запыту.

Праваабаронца кажа, што такія фармальнасці ў дачыненні да беларусаў, якія зазналі палітычны пераслед, могуць выглядаць даволі жорстка:

«У такіх гісторыях шмат непрыемных момантаў, адзін з якіх, напрыклад, манера працы мясцовых сілавікоў. Людзі наўпрост ідуць па месцы жыхарства чалавека, не ў форме, апытваюць суседзяў і г.д. Гэта, натуральна, можа стаць трыгерам для чалавека, які перажыў траўматычны досвед пераследу ў сваёй краіне.

Таму мы [праваабаронцы] і спрабуем рэагаваць на такія выпадкі як мага больш аператыўна, збіраючы неабходныя дакументы, шукаючы юрыстаў і звяртаючыся да незалежных СМІ».

У пракуратуры Дзмітрый даведаўся, што ў ягонай справе 23 эпізоды. Прыкладна праз тры тыдні пройдзе суд, які вырашыць, ці рэагаваць на запыт беларускіх уладаў аб экстрадыцыі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Спадар
    25.10.2024
    Здаецца, спадарыня Марына павінна ведаць і дзіўна, што не ведае. Выклік у пракуратуру далёка не адно і тое ж, што перадача беларускім уладам. Адчуваецца ў інтанацыі нейкая прэтэнзія да дзейнасці польскай пракуратуры. Яны ўсё робяць слушна. Калі б выдавалі - зусім іншая гісторыя. Не трэба змешваць мух з катлетамі
  • Захад жыве ў выдуманым сьвеце. Для ніх вайны і КДБ як бы і няма.
    25.10.2024
    Дажывем шчэ да таго, што заходнім несьвідушчым дыктатар будзе сьпісы дасылаць, каго з палітычных уцекачоў ў наручніках даставіць на мяжу - за тое што беспарадкі чыніў на дэмакратычных выбарах сіпатага.
    Прыклады есьць.
    На Рыка Крыгера дарэчы апошняе ў навінах было - нямецкая пракуратура завяла крымінальную справу па факту зламыснага выбуху па матар’ялам беларускага боку. Праверку так бы мовіць. І заткнулася. Цікава асудзяць ці не?
    Будзе прэцэдэнт.
  • Беларус
    25.10.2024
    "Палітуцекача выклікалі ў польскую пракуратуру па запыце Беларусі..."

    Дык менавіта таму і выклікаюць, што ў нацыянальных выданьнях дагэтуль называюць гэта "запытам Беларусі", а не запытам рэжыма лукашэнкі. Называйце рэчы сваімі імёнамі і, глядзіш, палякі таксама навучацца адрозьніваць рэжым ад беларусаў.

Цэнтрабанк Расіі павысіў ключавую стаўку да рэкордных 21%. Як гэта закране Беларусь?2

Цэнтрабанк Расіі павысіў ключавую стаўку да рэкордных 21%. Як гэта закране Беларусь?

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля артыкула «Нашай Нівы» стваральнікі банкноты БРІКС размылі яе выяву. Але памылкі ўсё роўна бачныя8

Пуцін не стаў адмаўляць перакіданне войскаў КНДР у Расію5

«Калі трэба паехаць у Крым — паеду, але навошта?» Лукашэнка ўхіліўся ад пытання аб прызнанні акупаваных тэрыторый Украіны5

Make Russia small again. Зяленскі перайграў вядомы слоган Трампа32

Сяргею Лаўрову на саміце БРІКС наступілі на нагу ВІДЭА3

Лукашэнка незадаволены, што яго адправілі ў «прылазнік»8

Фігурыста, які раней выступаў за Беларусь, злавілі ў ЗША на сэксе з непаўналетняй13

Вясковец у полі наткнуўся на шкілет чалавека. Аказалася, памерлы даўно пайшоў на могілкі і не вярнуўся

Уладзімір Чудзянцоў выйшаў на свабоду і сустрэўся з Пратасевічам18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэнтрабанк Расіі павысіў ключавую стаўку да рэкордных 21%. Як гэта закране Беларусь?2

Цэнтрабанк Расіі павысіў ключавую стаўку да рэкордных 21%. Як гэта закране Беларусь?

Галоўнае
Усе навіны →