Меркаванні1313

Таццяна Хоміч: Трэба задаваць пытанні, чаго хоча рэжым

У новым выпуску ТОКу сузаснавальніца Асацыяцыі сваякоў і былых палітзняволеных, сястра Марыі Калеснікавай Таццяна Хоміч пракаментавала прапанову былога палітзняволенага і кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года Андрэя Дзмітрыева аб вяртанні паслоў краін Захаду ў Мінск.

Таццяна Хоміч

«Я не вельмі згодная з паслядоўнасцю. (…). У чым адрозненне маёй пазіцыі — у любыя магчымыя кантакты, крокі ў адносінах Беларусі ўсё ж такі павінны быць уключаныя пытанні вызвалення палітвязняў, спынення рэпрэсій. Не «давайце мы вернем паслоў і потым можна будзе вызваліць палітзняволеных», — заўважае Хоміч.

@tokbelarus Что последнее известно о состоянии здоровья Марии Колесниковой? #беларусь #нашаніва #sosmaria #марияколесникова #белорусы #белорусы #жывебеларусь ♬ stellar (Slowed + Reverb) - .diedlonely & énouement

«Я гэта бачу як паэтапныя крокі з боку Захаду, невялікія, крокі з боку беларускага рэжыму па вызваленні ці спыненні рэпрэсій. Невялікія таму, што цяпер цяжка гаварыць пра нейкія глабальныя змены, вялікія крокі. (…) Напрыклад, можа быць вяртанне аднаго пасла як нешта тэставае. (…) І калі дзякуючы гэтаму выйдзе на свабоду некалькі чалавек (дзясятак, дваццаць), гэта выдатна. Гэта тычыцца і іншых кірункаў — невялікіх кантактаў на міжнародных пляцоўках, напрыклад».

Вяртанне паслоў Таццяна разглядае як адзін з магчымых сцэнарыяў.

«Трэба разумець, што не ідзе размова пра нейкую адлігу, вяртанне ў 2019 ці ў 2015 год. Сітуацыя нашмат складанейшая. Наша задача цяпер — усё ж такі шукаць гэтыя магчымасці, зыходзячы з рэальнай сітуацыі. (…) Лукашэнка застаецца, і пытанне, (…) як нам у гэтай сітуацыі з не вельмі вялікай колькасцю перспектыў для змены рэжыму захаваць жыцці і здароўе як мага большай колькасці людзей, якія сёння сядзець».

Для часткі апазіцыі прызнаць легітымнасць Лукашэнкі значыць капітуляваць. Сітуацыя ў краіне не зменіцца, а ў апазіцыі і Захаду знікнуць любыя рычагі ўплыву. Таццяна Хоміч на гэтае меркаванне заўважае, што сітуацыя ўжо некалькі гадоў замарожаная і не відаць перспектывы.

«Калі не разглядаць нейкіх «чорных лебедзяў», то ў цэлым якія ў нас ёсць варыянты? (…) Пакуль сітуацыя ў рэгіёне не стабілізуецца, наўрад ці Лукашэнка будзе праводзіць транзіт, (…) таму што ў любым выпадку гэта можа стварыць пэўны момант нявызначанасці ці турбулентнасці.

Паглядзім на Расію. Заходнія паслы там ёсць, нават нягледзячы на вайну. Заходнія паслы ёсць у Паўночнай Карэі. На самай справе для заходніх краін важна прысутнічаць у розных краінах, нават калі там не дэмакратычныя рэжымы, каб разумець, што адбываецца. (…) Калі гэта можа быць выкарыстана ў нашых мэтах і ў нашых прыярытэтах (калі вызваленне людзей гэта прыярытэт), то мы павінны думаць, як гэтую сітуацыю выкарыстаць».

Іншы момант, да якога дэмакратычным сілам трэба быць гатовымі, гэта перамовы па Украіне.

«Так ці інакш яны ў нейкі перыяд часу адбудуцца. Мы бачым, што Лукашэнка хоча на іх прысутнічаць, таму што ў тым ліку гэта для яго пытанне суб'ектнасці. Я лічу, што дэмсілы са свайго боку, нават калі не атрымаецца там прысутнічаць, могуць трансляваць сваё бачанне, свае (калі можна так сказаць) патрабаванні для паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека, са спыненнем рэпрэсій, вызваленнем палітвязняў. І гэта таксама наша задача — падумаць і паспець гэта зрабіць, і па максімуму выкарыстаць гэту сітуацыю», — адзначае Таццяна.

Яна лічыць, што з Лукашэнкам трэба весці дыялог, бо толькі так можна даведацца, ці ёсць нейкія варыянты. Але камунікаваць не абавязкова напрамую з ім:

«Гэта робіцца праз дыпламатычныя каналы. Яны ёсць. [Трэба] задаваць пытанні, чаго хоча рэжым. Таму што ў тым ліку цяпер гучаць гэтыя пытанні ад заходніх палітыкаў. (…) Гэта не трэба ўспрымаць як здачу. Гэта пытанне на самой справе. І такія пытанні задаюцца заўсёды ў час вайны, у час канфліктаў. Гэта камунікацыя заўсёды ідзе ў розных сітуацыях».

Таццяна Хоміч звяртае ўвагу, што сітуацыя з палітвязнямі ўжо працягваецца чатыры гады і перспектыў да лепшага не відаць.

«Я не вельмі бачу гэтыя перспектывы, калі гаварыць пра змену рэжыму, выхад усіх у адзін дзень. Гэтага няма. Трэба не забываць пра самае галоўнае — пра каштоўнасць чалавечага жыцця. Падыход «стаяць за ідэю» таксама аўтарытарны на самой справе. Прычым за гэту ідэю стаяць усе, а паміраюць і церпяць за яе іншыя, тыя, хто сядзіць.

Я лічу, што ва ўсіх павінен быць выбар. І мы бачым па памілаваннях, што вельмі шмат хто не гатовы сядзець не тое што дзесяць, а некалькі гадоў. І людзі выходзяць, даюць інтэрв'ю і гавораць пра тое, што трэба выкарыстаць любую магчымасць».

Глядзіце цалкам:

Каментары13

  • Пачакун
    29.10.2024
    Дык задавай! Каго ты чакаеш? Ціханоўскую? Яна ўжо выперла адну сваю паплечніцу Цапкалу - думаеш, ёй патрэбная пад бокам твая Калеснікава?
  • Клоўны
    29.10.2024
    Вы лезлі ў шапіто крывавай дыктатуры, спадзяючыся, што мільёны беларусаў не дадуць пасля шапіто скрасці іх галасы. Але нічога новага не адбылося - выйграць не ўдалася, бо гэта не тая гульня, дзе ёсць хоць бы адзін шанец на выйгрыш. Банда зноў набрала закладнікаў, а вы працягваеце трызненне пра нейкі "дыялог". Вы з якой планеты ўвогуле? Які, к чорту, дыялог? Лукашэнка ўжо ўсё атрымаў. Вы для яго смецце, якое ён і слухаць не будзе.
  • Вадзім
    29.10.2024
    Цалкам згодны з каштоўнасьцю чалавечага жыцця - і тых, каго яшчэ не пасадзілі, таксама. А чым больш ісьці насустрач бандзюкам, тым больш будзе закладнікаў. Могуць быць вядома часовыя тактычныя зьмяншэнні колькасьці, але толькі каб пасьля пасадзіць яшчэ больш і вытаргаваць яшчэ больш. Банда мае толькі адно жаданне - поўная легітымізацыя з боку Захаду і цалкам разьвязаныя рукі садзіць усіх унутры. Усё астатняе - фантазіі загнаных у кут людзей што хочуць дапагчы закладнікам

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?32

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?

Усе навіны →
Усе навіны

Памілавалі яшчэ 32 палітвязняў9

Комік Нарышкін расказаў, як яму забаранілі ўезд у Літву2

«Нас, лічы, выкралі!» Хлопец з дзяўчынай не выйшлі з аўтобуса на канчатковым прыпынку, і кіроўца звёз іх2

Капітанам кітайскага судна, якое падазраюць у пашкоджанні кабеляў на дне Балтыйскага мора, аказаўся грамадзянін Расіі5

У Мінску людзі ўначы выстройваюцца ў чэргі, каб купіць рэдкія манеты

Расійскі самалёт скінуў бомбу на школу ў Белгарадскай вобласці4

МУС паказала трэніроўку разгону мітынгаў ФОТЫ13

Арыштаваны дом Цапкалаў у Мінску не прадалі на аўкцыёне — не знайшлося ахвотных1

Wyborcza паведамляе пра вобшук у Агнешкі Рамашэўскай — сама яна гэта адмаўляе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?32

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?

Галоўнае
Усе навіны →