Грамадства33

На сцены абноўленага стадыёна «Трактар» у Мінску нанеслі арнамент ФОТАФАКТ

Рэканструкцыя сталічнай арэны практычна завершана.

Тут і далей фота: Мінскбуд

У Мінску завяршаецца рэканструкцыя футбольнага стадыёна «Трактар» на Ванеева. Ён размяшчаецца побач з новым Нацыянальным стадыёнам.

Так, у вонкавым афармленні стадыёна з'явіўся арнамент з дзяржаўнага сцяга — раней яго на гэтым месцы не было. Галоўную трыбуну аформілі ў выглядзе агеньчыкаў полымя. Прадугледзелі асобныя месцы для інвалідаў і суправаджаючых.

Змяшчальнасць стадыёна радыкальна паменшылі — з 17600 чалавек да 8510. Некалькі трыбун, у тым ліку тыя, якія знаходзіліся насупраць галоўнай, дэмантавалі. Для трэніровак зрабілі два міні-полі са штучным пакрыццём.

Таксама правялі поўную перапланіроўку падтрыбунных памяшканняў, абнавілі распранальні. Будаўнікам засталося змантаваць электроннае табло, і абноўлены стадыён будзе гатовы да правядзення футбольных матчаў.

Каментары3

  • Сигизмунд
    28.10.2024
    Ну,теперь "Барса" точно приедет!
  • Заўзятар
    28.10.2024
    Што значыць, побач?
  • .
    29.10.2024
    Арнамент шэры на белым. Абы не чырвоны на белым. Баяцца колераў...

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць