Меркаванні1313

Замежная дапамога апазыцыі: Vox populi

Сродкі, якія даюць апазыцыі дабрадзеі, гэта не падачка. Гэта звычайная ў сучасным сьвеце практыка салідарнасьці.

У №30 вельмішаноўны В.Тарас дапусьціў прыкрую памылку.

У артыкуле «Незалежнасьць за даляглядам» на с. 9, сярэдні слупок, ён ужыў фразу «На падачках (будзем называць рэчы сваімі імёнамі) Захаду?», кажучы пра прынцыпы, на якіх яднаецца апазыцыя.

Па-першае, сам У.Ленін «любіў цытаваць Чарнышэўскага, які казаў: «Палітычная барацьба – не тратуар Неўскага праспэкту». Даводзіцца і па брудзе пахадзіць часам». Параўнай неаднаразовае выказваньне гаранта канстытуцыі «паліціка – дзела гразнае».

Па-другое, сродкі, якія даюць апазыцыі дабрадзеі, гэта не падачка. Гэта звычайная ў сучасным сьвеце практыка салідарнасьці.

Пасьля сьмерці Ф.Франка ў Гішпаніі пачаўся буйны рост грамадзянскай актыўнасьці і фармаваньня партыяў. Практычна ўсе партыі мусілі быць за мяжою пры фанкізьме.

Дык вось, камуністы мелі сродкі ад Румыніі, НДР, Паўночнай Карэі (з саветамі пасварыліся). Баварская ХДС практычна ўзяла на сябе ўсе выдаткі па збудаваньні таго, што сёньня завецца Партыда Папуляр – Народная партыя. Дапамога была пераважна ў форме навучаньня і матэрыяльных рэсурсаў. Сацыял-дэмакраты Эўропы дружна падтрымалі Гішпанскую Сацыялістычную Рабочую Партыю – яна атрымала сродкаў разоў у пяць болей за астатніх. І нікому ў галаву не ўзбрыло называць гэта падачкамі.

Ва ўмовах Беларусі лічыць дапамогу сяброў падачкамі – недапушчальнае глупства, выгаднае толькі ворагам дэмакратыі і волі. (Магчыма, хіба, казаць пра больш эфэктыўнае выкарыстаньне сродкаў, я тут ня дока.)

Вядома, «падачак з Захаду» можна і ня браць, але тады трэ запісаца ў ведамасьць на падачку да рэжыму. Сп.Віталь, пэўне, узгадвае, як наш кіраўнік сталіўся на бізнэсоўцаў: «Божа крый, вы капеечку дасьце апазыцыі!»

Вандальнае абрабаваньне Саюзу Беларускіх Пісьменьнікаў, цынічная расправа з апазыцыйнай моладзьдзю, таптаньне па беларушчыне паказвае, што мы маем справу з антыбеларускай антыцывілізцыйнай пачварай, і змаганьне зь ёю – справа ўсяго прагрэсіўнага люду.

І калі гэты прагрэсіўны люд дае прагрэсіўныя грошы, то нельга называць іх падачкаю, бо ў такім выпадку мы, праціўнікі рэжыму, ператвараемся ў няўдзячных люмпэнаў-валацуг, чым мы, бясспрэчна, ніколі не былі і ня будзем.

Так што сп.В.Тарас з кулацкай званіцы лінуў вадзіцы на чужы млын.

Зазначу, што ў вёсцы, дзе я жыву, ёсьць ладная колькасьць асоб, якія шчыра вераць, што мне, ненавісьніку таталітарызму, спраўна плацяць даляры.

Цяперака іхняя вера можа падрасьці.

Каментары13

Цяпер чытаюць

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе7

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Усе навіны →
Усе навіны

«Галодныя гульні». Заўзятары — пра спробы купіць білеты на хакейнае «Дынама»3

Орбан у размове з Пуціным параўнаў сябе з мышанём, што дапамагае Пуціну, льву15

Экіпаж «Артэміда-2» выявіў на Месяцы два новыя кратары. Адзін з іх назвалі ў гонар памерлай жонкі камандзіра місіі1

Беларускі бізнэсмен стаў уладальнікам найбуйнейшай сеткі крам Samsung у Польшчы1

Беларус хацеў падаць заяву на ДНЖ у Польшчы, але па памылцы адправіў свой пашпарт у падатковую інспекцыю1

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі41

Арыштаваны грамадскі актывіст, шматдзетны бацька Віктар Яўмененка3

Расія атакавала пасажырскі аўтобус у цэнтры Нікапаля Днепрапятроўскай вобласці FPV-беспілотнікам

КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем «Беларускую нацыянальную кааліцыю», а загінулага Мікіту Крыўцова назваў адным з яе арганізатараў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе7

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць