Грамадства1818

Хто такі Яўген Горын — прапагандыст, які бярэ інтэрв'ю ў палітвязняў за кратамі і кляйміць Захад

Яўген Горын ездзіў гаварыць за кратамі з палітвязнем Юрыем Зянковічам. У сваіх выступленнях ён называе краіны Балтыі «марыянеткамі» і крытыкуе ЗША, што іх прэзідэнт ужо стары. Распавядаем пра гэтага прапагандыста.

Яўген Горын. Фота: СБ

45-гадовы Яўген Горын родам з Мінска. Па звестках праекта Digital intelligernce team, ягоны бацька — пенсіянер КДБ і міліцыі, маці працавала ў банку. Яўген Горын мае службовы пашпарт, які дае яму дадатковыя магчымасці пры падарожжах за мяжу.

Пасля школы Горын вучыўся ў Інстытуце сучасных ведаў імя Шырокава. Падчас вучобы працаваў з бацькам на футбольным манежы і ў гандлёвых цэнтрах у Мінску. А пасля заканчэння інстытута, у 2007 годзе, уладкаваўся журналістам на СТБ.

Яўген Горын. Фота з ягонай старонкі «Укантакце»

Па водгуках былых калег, Яўген заўжды быў прыхільнікам рэжыму Лукашэнкі.

Адзін з іх кажа, што Горын заўжды ўваходзіў у пул Лукашэнкі, ездзіў з ім на розныя мерапрыемствы і быў на вельмі добрым рахунку, але асабліва не выпячваў сябе. «Працаваў і працаваў. Не памятаю, каб ён некага падставіў ці быў благім чалавекам. Горын з тых, хто можа паспрачацца з кіраўніцтвам, можа пайсці насуперак».

У 2019-м Горын пайшоў на павышэнне ў Белтэлерадыёкампанію. Цяпер яго прадстаўляюць як палітычнага аглядальніка. Ён шмат асвятляў падзеі 2020-га — вядома, з пазіцыі сілавікоў. Таксама Горын ездзіў на беларуска-польскую мяжу падчас мігранцкага крызісу ў 2021-м.

Яўген Горын прыязджаў на інтэрв'ю да палітвязня Юрыя Зянковіча. Скрыншот з БТ

З апошніх яго гутарак — інтэрв'ю за кратамі з Юрыем Зянковічам у верасні 2024 года.

Таксама ён размаўляў з польскім фанатам Лукашэнкі і адэптам «рускага свету» Марцінам Мікалаекам ды ўдзельнікам штурма капітолія Эванам Ньюманам, якія збеглі ў Беларусь.

Горын выступае і як эксперт на беларускіх дзяржаўных каналах. Напрыклад, каментуе падзеі ва Украіне, горача падтрымлівае Расію ў вайне. Мае ён сваё меркаванне і наконт краінаў Балтыі — называе іх «марыянеткамі», якія зусім страцілі незалежнасць, бо залежныя ад краінаў-суседзяў.

Высмейвае вайскова-прамысловы комплекс ЗША — маўляў, тэхніку яны робяць ледзь не ў хлявах, бо пасля развалу СССР там усё зачынілася. Ды і прэзідэнт занадта стары.

Яўген Горын распавядае пра тое, што ВПК ЗША фактычна разваліўся

Горын падтрымлівае зачыстку медыя і недзяржаўных арганізацый у 2020-м. І робіць выгляд, што з-за хэйту не пераймаецца.

«З нагоды хэйту з боку «неверагодных» скажу, што калі ты добры тэлежурналіст, то вельмі хутка абзавядзешся досыць трывалай скурай, устойлівай да нападак. Так што дасыланыя мне ў 2020‑м карцінкі‑мемы, пагрозы, а таксама шкадаванні аб тым, што я не салідарызаваўся з балванамі, якія паралізуюць у Мінску рух па выходных у надзеі, што гэта абрыне дзяржаву, у мяне выклікалі хіба што гідлівасць», — казаў ён у інтэрв'ю «СБ. Беларусь сегодня».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары18

  • SHOS
    01.12.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Крухмальны Золкін
    01.12.2024
    Міліцыянт забойца, які бярэ інтэрвію з-за кратаў
  • даведка
    01.12.2024
    Неудивительно, что сына милиционера и сотрудника КГБ в итоге забрали на БТ, где председатель сам бывший милиционер, а заместитель к нему приставлен из КГБ.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў78

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Ціхан Клюкач загінуў12

На Сызранскім НПЗ у Расіі бушуе пажар пасля атакі БПЛА, ёсць загінулыя3

Беларусам прыходзяць паведамленні аб аўтамабільных штрафах ад неіснуючых арганізацый1

Расіяне прыдумалі новую мутную схему, як ездзіць на люксавых аўто з беларускімі нумарамі і эканоміць грошы5

Ціханоўская: У Беларусі не павінна быць ніводнага палітвязня. Мы працягнем змагацца, каб кожны і кожная выйшлі на свабоду9

«А куды падзеліся сметніцы ў Мінску?» Камунальнікі пракаментавалі скаргі5

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце збіраецца праз рэферэндум змяніць назву9

Трамп і Нетаньяху разышліся ў думках наконт сітуацыі на Блізкім Усходзе2

Ядзерныя боепрыпасы Расіі дастаўленыя ў Беларусь29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў78

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць