Мікрааўтобус урэзаўся ў цягнік на чыгуначным пераездзе на станцыі Васілевічы ў Рэчыцкім раёне, паведаміла прэс-служба Беларускай чыгункі. Адзначаецца, што надзвычайнае здарэнне адбылося 28 лістапада ў 14:35.

Фота ілюстрацыйнае
«На станцыі Васілевічы на чыгуначным пераездзе пры спраўнай працы светлавой і гукавой сігналізацыі ў другі вагон цягніка рэгіянальных ліній эканом-класа № 6478 Калінкавічы — Гомель злева па ходзе руху заехаў мікрааўтобус», — гаворыцца ў паведамленні.
У цягніку знаходзіліся 35 чалавек, яны не пацярпелі. У выніку сутыкнення адбыўся сыход з рэек адной колавай пары вагона.
Каментары